Цэнт
Выгляд
(Перанакіравана з «Цэнт (манэта)»)
Цэнт (ад лац. centum — «сто») — вытворная грашовая адзінка і разьменная манэта вартасьцю ў адну сотую базіснай грашовай адзінкі ў шэрагу краін. У эмігранцкіх выданьнях да 1930-х гадоў назва ўжывалася ў форме сэнт. У Злучаных Штатах і Канадзе аднацэнтавую манэту звычайна завуць пэні (па ўзоры ангельскага пэні).
Умоўнае пазначэньне цэнтаў — знак «¢».
Цэнты ў валютах краінаў сьвету
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклады грашовых адзінак (цяперашніх або існавалых у нядаўнім мінулым), якія дзеляцца на цэнты, сэнты і да т. п.:
- першым чынам даляры розных краін: аўстралійскія, усходне-карыбскія, гаянскія, ганконскія, зымбабвійскія, канадзкія, лібэрыйскія, новазэляндзкія, сынгапурскія, Саламонавых астравоў, ЗША, Трынідаду і Табага, фіджыйскія, ямайскія і іншыя, але таксама:
- Арубанскі флорын,
- Галяндзкі гульдэн (ён жа флорын),
- Эўра (эўрацэнт),
- Інданэзійская рупія (сэн),
- Камбаджыйскі рыель (сэн),
- Кіпрскі фунт,
- Летувіскі літ,
- Маўрыцыйская рупія,
- Малайзійскі рынггіт (сэн),
- Мальтыйская ліра,
- Сўазілэндзкі лілангэні,
- Сэйшэльская рупія,
- Самалійскі шылінг,
- Сьера-леонійскі леонэ,
- Танзанійскі шылінг,
- Тонганская паанга (сэніці),
- Угандзіскі шылінг,
- Шры-ланкіская рупія,
- Эстонская крона (сэнт),
- Этыёпскі быр,
- Паўднёваафрыканскі ранд.
Аналягічнага паходжаньня назва манэт сантым, сэнтава, сэнтэсіма, сэнтыма, чэнтэзіма і іншыя.