Сымбаль донгу
Выгляд
| Сымбаль віетнамскага донгу | |
| ₫ | |
| ◄ ₲ ƒ ₠ $ ₫ ₹ ৳ ₯ € ► | |
| Іншыя назвы | Знак донгу |
|---|---|
| Зьвесткі | |
| Тып | сымбаль валюты; |
| Назва ў Юнікодзе | dong sign
|
| Юнікод | U+20AB |
| HTML | ₫, ₫ |
| UTF-16 | 0x20AB |
| URL-код | %E2%82%AB |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Сымбаль до́нгу, таксама знак до́нгу (₫) — друкарскі сымбаль, які ўваходзіць у групу «Сымбалі валюты» (па-ангельску: Currency Symbols) стандарту Юнікод. Выкарыстоўваецца галоўным чынам для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Віетнаму — донгу.
Напісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сымбаль «₫» уяўляе сабой прыўзьнятую над радком маленькую літару đ куокнгы, віетнамскага альфабэту (малая лацінская літара «d», перакрэсьленая ў верхняй частцы адной гарызантальнай рыскай). У залежнасьці ад шрыфта, які выкарыстоўваецца для вываду сымбаля, ён можа быць дапоўнены ніжнім падкрэсьленьнем (U+0331) або выводзіцца безь яго[1].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сымбаль «₫» служыць для прадстаўленьня нацыянальнае валюты Віетнама — донгу (па-віетнамску: đồng)[2]. Для гэтага таксама выкарыстоўваецца непасрэдна літара đ[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Unicode: Сымбалі валют (§ 22.1) Архіўная копія ад 2016-12-06 г.
- ↑ Unicode: Currency Symbols (Range: 20A0–20CF) Архіўная копія ад 2008-04-14 г.
- ↑ Sắc lệnh của Chủ tịch Nước Việt Nam Dân chủ Cộng hòa số 162/SL (Указ прэзыдэнта Дэмакратычнае Рэспублікі Віетнам № 162/SL ад 20 траўня 1953 г.) Архіўная копія ад 2021-12-23 г.