Сымбаль драму

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль армянскага драму
֏
Выява
   ¥ ֏ 𐆖   
Іншыя назвы знак драму
Зьвесткі
Тып сымбаль валюты;
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе armenian dram sign
Юнікод U+058F
HTML &#1423, &#x58f
UTF-16 0x58F
URL-код %D6%8F
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Сы́мбаль дра́му, таксама знак дра́му (֏) — кароткае пазначэньне нацыянальнай валюты Армэніі. Уяўляе сабою перакрэсьленую дзьвюма гарызантальнымі лініямі вялікую літару Դ (d), якая сустракаецца толькі ў армянскім альфэбце й зь якой пачынаецца слова «драм» (па-армянску: Դրամ), якая пазначае нацыянальную грашовую адзінку й грошы ў шырокім сэнсе.

Іншыя варыянты сымбаля драму:
դր.
Кадаваньне ISO 4217:
AMD (051).

Найранейшы дакумэнт, дзе быў скарыстаны знак, датаваны 7 верасьня 1995 годам. Афіцыйнае прызнаьне знака адбылося ў 2001 годзе[1], у 2003 годзе знак зьмешчаны на рэвэрс 10-тысячнай банкноты; у 2007 годзе ўлучаны Нацыянальным інстытутам стандартаў Армэніі ў стандарт ОСТ 34.001-2006; у 2012 годзе — у стандарт Юнікод (група «Армянскае пісьмо»; па-ангельску: Armenian): арыгінальная назва — Armenian dram sign  (анг.); код — U+058F.

Паводле пастановы тэндэрнай камісіі ЦБ Армэніі афіцыйнымі аўтарамі знака лічацца Карэн Камэндаран і Рубэн Арутчан, якія прапанавалі падобныя эскізы знака.

Укараненьне й прасоўваньне знака[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэвэрс купюры ў 10 000 драмаў.
Юбілейная манэта ў 5000 драмаў.

Выкарыстаньне на грашовых знаках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе знак драма быў упершыню разьмешчаны на грашовым знаку — рэвэрсе купюры вартасьцю 10 000 драмаў, паўторныя выпускі якой адбыліся ў 2006 і 2008 гадах.

У 2008 годзе знак драма зьмешчаны на рэвэрсе юбілейнай манэты вартасьцю 5000 драмаў, выпушчанай да 15-годзьдзя нацыянальнай грашовай адзінкі.

Далучэньне да шрыфтоў і стандартаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 годзе Нацыянальны інстытут стандартаў Армэніі прапанаваў папраўку ў стандарт кадаваньня знакаў і літар армянскага альфабэту ў раскладзе клявіятуры АСТ 34.001-2006, замяніўшы словазлучэньне armdram на графічную выяву знака. Знак драма пададзены ў стандарце кодам 91.

Пачынаючы з 2008 году пад эгідай Міністэрствы культуры Армэніі й армянскага прадстаўніцтва кампаніі Microsoft праводзяцца конкурсы не-лацінскіх шрыфтоў Granshan[2], у выніку чаго знак драма быў зафіксаваны ў новых армянскіх шрыфтах, абавязковых да ўжываньня ў дзяржаўных установах (гл. падзел «Дадатковыя ілюстрацыі»).

У 2012 годзе знак драма канчаткова зацьверджаны ў міжнародных стандартах Unicode і ISO[3][4].

Дадатковыя ілюстрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Armenian Dram Sign Establishing Act. — The Council of Central Bank of Armenia, Act #25 October 9, 2001 (пастанова Рады Цэнтральнага банку Рэспубліка Армэнія № 25 ад 9 кастрычніка 2001 г. «Аб зацьвярджэньні сымбаля армянскага драма»)
  2. ^ Афіцыйная старонка конкурсу Granshan-2008
  3. ^ [The Unicode Standard 8.0 Armenian http://unicode.org/charts/PDF/U0530.pdf]
  4. ^ 2010-02-10 Proposal to encode an Armenian Dram currency symbol — Karl Pentzlin (WG2 N3771, L2/10-008)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]