Перайсьці да зьместу

Сурканты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сурканты
лац. Surkanty
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Вярэнаўскі
Сельсавет Больціскі
Часавы пас
Каардынаты 53°56′36″ пн. ш. 24°58′16″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 23 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1594
Паштовы індэкс 231399 (Больцішкі)
Нумарны знак 4
Сурканты на мапе Беларусі ±
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Сурканты
Сурканты

Сурканты́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Больціскага сельсавету Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці.

Сысыгунда, Сесекунда, Сурыгун або Сырыгун (Sisigunda, Sesecundus[2], Sesecundo[3], Surrigvn[4], Syrrigvn[4]) і Сургант (Surgant[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова сір- (сіс-, сур-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sireguti, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[7], аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва', а аснова -генд- (-гент-, -гінт-) (імёны ліцьвінаў Гінтэр, Агінт, Эйгінт; германскія імёны Genter, Aginto, Eigint) — ад гоцкага gands 'посах', пераноснае 'чары'[8]. Такім парадкам, імя Сурконт азначае «заклён бітвы»[9].

21 жніўня 1944 году ў вёсцы адбылася рэгулярная бітва паміж аддзелам савецкай арміі і аддзелам польскай Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Мацея Каленковіча «Котвіча», які ў ёй загінуў. Пахаваньні загінуўшых польскіх вайскоўцаў з-за страху мясцовых перад саветамі адбыліся не на мясцовых могілках, а на полі, ля могілкаў паўстанцаў 1863 году, з удзелам мясцовага ксяндза (летувіскай нацыянальнасьці)[10]. Мясцовыя жыхары не дапусьцілі заараць магілу для калгасу[11]. 8 верасьня 1991 году адкрытыя былі вайсковыя магілкі польскіх жаўнераў. Надпіс на крыжы зроблены па-польску, але ўлады не згадзілася напісаць, супраць каго ваявалі забітыя[12].

  • 1999 год — 48 чалавек
  • 2010 год — 23 чалавекі
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 143.
  2. Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 494.
  3. El Nombre de los Antepasados: Toponimia Gallega de Origen Antroponímico (I v2.0), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
  4. 1 2 Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
  5. Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 762.
  6. Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 63.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  10. J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, ss. 199—200.  (пол.)
  11. J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, s. 213.  (пол.)
  12. J. Drużyńska, S. M. Jankowski, Wyklęte życiorysy, Dom Wydawniczy REBIS, Poznań 2009, ISBN 978-83-7510-373-1, ss. 227—229.  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]