Перайсьці да зьместу

Валеры Максімовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Максімовіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 сакавіка 1962(1962-03-21) (62 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, літаратуразнаўца
Мова беларуская мова і расейская мова
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Максімовіч.

Вале́р Алякса́ндравіч Максімо́віч (нар. 21 сакавіка 1962, вёска Траянец Плешчаніцкага раёну Менскай вобласьці БССР) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук (2003).

Нарадзіўся ў вёсцы Траянец Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёну Менскай вобласьці. Па сканчэньні Бялянскай БШ (1977) і Завішынскай СШ (1979) навучаўся ў тэхнічнай вучэльні №76 электронікі (Менск).

Працаваў сьлесарам-інструмэнтальшчыкам на вытворчым аб’яднаньні „Інтэграл“. Служыў у Савецкай арміі (1980—1982, НДР).

Навучаўся на падрыхтоўчым аддзяленьні Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1983—1984), філялягічным факультэце БДУ (скончыў у 1989) на спэцыяльнасьці „Беларуская і расейская мова і літаратура“.

Працаваў настаўнікам у Зарэчанскай базавай школе Лагойскага раёну. У 1989—1992 — асьпірант катэдры беларускай літаратуры філялягічнага факультэту БДУ. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму „Паэзія «Ўзвышша»: эстэтыка слова і асаблівасьці паэтычнага майстэрства“ (1993).

У 1992—2003 — выкладчык, дацэнт катэдры беларускай літаратуры БДУ; у 1996 — выканаўца абавязкаў намесьніка дэкана філялягічнага факультэту.

У 2002 року абараніў доктарскую дысэртацыю „Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя“.

У 2003 — 2006 — першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 2006—2008 — дырэктар Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; у 2008—2010 — намесьнік дырэктара Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2010—2019 — намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытуту філязофіі НАН Беларусі.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Першы верш надрукаваны ў заводзкай шматтыражцы „Інтэграл“ у 1983 року. У дзяржаўным друку з паэтычнымі творамі выступае з 2008 року (штотыднёвік „ЛіМ“, часопісы „Полымя“, „Маладосьць“, „Нёман“, „Роднае слова“).

Апублікаваў манаграфіі „Беларускі мадэрнізм: эстэтычная самаідэнтыфікацыя літаратуры пачатку XX стагодзьдзя“ (2001), „Нацыянальны космас клясыкі: дыялёг традыцый і наватарства ў творчасьці Янкі Купалы і Якуба Коласа“ (2008), „Шляхам спазнаньня існасьці: літаратурны працэс другой паловы XIX пачатку XXI ст. у постацях“ (2011), „Нацыянальная мастацкая традыцыя ў кантэксьце гуманітарнай бясьпекі Беларусі“ (2019). Аўтар шматлікіх навучальных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ і настаўнікаў агульнаадукацыйных школаў, навучальна-мэтадычных дапаможнікаў для студэнтаў філялягічных спэцыяльнасьцей.

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003);
  • Ганаровая грамата адміністрацыі Першамайскага раёну Менску (2005);
  • Падзячны ліст Аляксандра Лукашэнкі (2006);
  • Стыпэндыя прэзыдэнта Беларусі (2007);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Беларусі (2009);
  • Грамата Міністэрства культуры Беларусі (2011);
  • Грамата Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2012);
  • Падзячны ліст Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі (2012);
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Беларусі (2017);
  • Грамата Менскага гарадзкога аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (2019).
  • Валеры Максімовіч. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Роднае слова : штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 1997. — № 9 (117). — С. 47—58. — ISSN 0234-1360.
  • Валеры Максімовіч. Непазбыўныя цені жыцьця: П’еса Францішка Аляхновіча «Цені» у ракурсе «новай драмы» // Роднае слова : штомесячны навукова-метадычны часопіс. — 1997. — № 10 (118). — С. 41—49. — ISSN 0234-1360.
  • Максімовіч, Валерый Аляксандравіч. Тэндэнцыі мадэрнізму ў эстэтычнай ідэнтыфікацыі беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. Аўтарэф.дыс.д-ра філал. навук; Бел.дзярж.ун-т. — Менск: 2002. — 39 с.
  • Максімовіч, Валерый Аляксандравіч. Тэндэнцыi мадэрнiзму ў эстэтычнай iдэнтыфiкацыi беларускай лiтаратуры пачатку XX стагоддзя. Дыс. на атрыманне вучон. ступ. д-ра філал. навук: 10.01.01; Абаронена 01.03.02; Зацв. 19.03.03. — Менск: 2002. — 226 с.
  • Валеры Максімовіч. «Лісты да сабакі» Язэпа Пушчы ў кантэксце паэзіі 1920-х гг // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2002. — № 04(172). — ISSN 0234-1360.
  • Валеры Максімовіч. Праблематыка апавяданняў Міхася Зарэцкага 1920-х гг. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2010. — № 10 (274). — С. 25—29. — ISSN 0234-1360.
  • Валеры Максімовіч. Шляхам служэння Беларусі. Старонкі творчасці Максіма Гарэцкага. // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс. — 2011. — № 3 (279). — С. 10—14. — ISSN 0234-1360.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]