Стойлы
| Стойлы, трансьліт. Stojly | |
| Населены пункт | |
Хата апошняга жыхара вёскі Мікалая Тарасюка | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Шчарчоўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 163 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°28′09″ пн. ш. 24°05′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1 чал. (2012) |
| колькасьць двароў | 1 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225173[1] |
| СААТА | 1256889071 |
| Нумарны знак | 1 |
| Стойлы на мапе Беларусі ± Стойлы | |
Сто́йлы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Стойлы ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стойлы знаходзяцца за 33 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Рака Левая Лясная.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3].
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Некалі ў вёсцы працаваў вадзяны млын на рацэ Левая Лясная, мясцовыя жыхары гандлявалі рыбай. У 1950-я падчас мэліярацыйных працаў рэчышча ракі было адведзенае ўбок, і яна абязводзела. Пасьля таго, як перастаў існаваць калгас, пачала занепадаць уся вёска[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 204 жыхары, 31 двор
- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 126 жыхароў; 1921 год — 92 жыхары, 28 двароў; 1959 год — 119 жыхароў (перапіс); 1970 год — 62 жыхары; 1999 год — 11 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 12 жыхароў, 8 гаспадарак; 2005 год — 7 жыхароў, 7 двароў; 2010 год — 1 жыхар; 2012 год — 1 чалавек, 1 двор
Апошні жыхар Мікалай Тарасюк памер 14 студзеня 2015 року.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музэй «Успаміны Бацькаўшчыны» ў хаце народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Стойлы (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ↑ Stojły (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 356
- ↑ Stojły, вёска. Radzima.net. Праверана 2 красавіка 2012 г.
- ↑ Святлана Яскевіч. Успаміны Бацькаўшчыны майстра са Стойлаў // Звязда. — 12 лістапада 2008. — № 21.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 2 красавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Стойлы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў