Цімахоўшчына
Цімахоўшчына | |
трансьліт. Cimachoŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 12 чал. (2005)[1] |
колькасьць двароў: | 6 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[2] |
СААТА: | 1256889081 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°30′19.6″ пн. ш. 24°3′17.1″ у. д. / 52.505444° пн. ш. 24.05475° у. д.Каардынаты: 52°30′19.6″ пн. ш. 24°3′17.1″ у. д. / 52.505444° пн. ш. 24.05475° у. д. |
± Цімахоўшчына |
Цімахо́ўшчына[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цімахоўшчына ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 20 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2005 год — 12 жыхароў, 6 двароў[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. Паводле перапісу 1897 року ў вёсцы 15 двароў; на пачатку XX стагодзьдзя 116 жыхароў.
За польскім часам — у складзе гміны Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 56 жыхароў, 16 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 45 жыхароў (перапіс)
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 6 жыхароў, 2 гаспадаркі; 2005 год — 12 жыхароў, 6 двароў[1]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Цімахоўшчына-Грушка // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 541
- ^ Алфавитный список улиц по Тимоховщина (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Timochowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. — S. 339
- ^ Cimochowszczyzna, вёска. Radzima.net. Праверана 19 красавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 19 красавіка 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.