Перайсьці да зьместу

Галасяціна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галасяціна
трансьліт. Halasiacina
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Вышыня: 163 м н. у. м.
Насельніцтва: 118 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173[1]
СААТА: 1256889026
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 24°5′21″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 24.08917° у. д. / 52.42833; 24.08917Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 24°5′21″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 24.08917° у. д. / 52.42833; 24.08917
Галасяціна на мапе Беларусі ±
Галасяціна
Галасяціна
Галасяціна
Галасяціна
Галасяціна
Галасяціна

Галася́ціна[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Галасяціна ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 457 дзесяцін[3]. Паводле перапісу 1897 року 241 жыхар, 35 двароў, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя 258 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 140 жыхароў, 19 двароў.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1970 — 152 жыхары; у 2003 — 146 жыхароў, 54 гаспадаркі, цэнтар калгасу імя Кірава.

  • 1999 год — 163 жыхары
  • 2005 год — 132 жыхары, 49 двароў[5]
  • 2010 год — 118 жыхароў

Крама, аддзяленьне сувязі, аграсядзіба «Ў Белавескай пушчы»[6].

Рамонтна-мэханічныя майстэрні.

Аўтамабільная дарога Н542 ШчарчоваХіцёўшчынаКрыніца[7].

  1. ^ Алфавитный список улиц по Голосятино (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ Hołosiatyna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 568
  4. ^ Hołosiatyn, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
  5. ^ Галасяціна // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 500
  6. ^ Усадьба «В Беловежской пуще» (рас.) Усадьбы » Брестская область. Хутор.by. Праверана 8 студзеня 2012 г.
  7. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 28 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]