Брады (Берасьцейская вобласьць)
Брады | |
трансьліт. Brady | |
Братэрская магіла (1941—1944) | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Вышыня: | 167 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 154 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889011 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′46″ пн. ш. 24°8′8″ у. д. / 52.47944° пн. ш. 24.13556° у. д.Каардынаты: 52°28′46″ пн. ш. 24°8′8″ у. д. / 52.47944° пн. ш. 24.13556° у. д. |
± Брады | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Брады́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Брады ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 1283 дзесяціны[3]. Паводле перапісу 1897 року 575 жыхароў, 74 двары, хлебазапасная крама, кузьня. На пачатку XX стагодзьдзя 592 жыхары.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 53 двары.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 537 жыхароў (перапіс); 1970 год — 436 жыхароў; 1999 год — 263 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 232 жыхары, 107 гаспадарак; 2005 год — 233 жыхары, 101 двор[5]; 2010 год — 154 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Базавая школа-сад, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, 2 крамы, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, рамонтна-мэханічныя майстэрні.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтадарогі Р98 «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавеская пушча“» і Н565 Брады — Стойлы[6].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валун з адбіткам ступні, які мясцовы люд называе сьледам Божай Маці ці анёла[7]. На абнесенай плотам тэрыторыі знаходзіцца таксама крыніца, ваду зь якой мясцовыя жыхары лічаць гаючай. Раней на паганскае сьвята Зелянец сюды адбываліся паломніцтвы[8].
- Братэрская магіла (1941—1944)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Хоміч — беларускі мастак[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Броды (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Brody (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 233
- ^ Brody, вёска. Radzima.net. Праверана 4 красавіка 2012 г.
- ^ Брады // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 495
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.). Валеры Леванеўскі. Праверана 9 студзеня 2012 г.
- ^ Анатоль Кляшчук. Дажбог жыве ў Брадах. Звязда. Праверана 9 студзеня 2012 г.
- ^ Камяні-сьледавікі Даведнік / Духоўнае жыцьцё. Спадчына Беларусі (1 ліпеня 2012). Праверана 9 жніўня 2012 г.
- ^ Известные личности (рас.). Средняя школа №3 г. Пружаны. Праверана 9 студзеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брады (Берасьцейская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў