Перайсьці да зьместу

Левая Лясная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Левая Лясная
лац. Levaja Lasnaja
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мыльніску
Вусьце Лясная
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьце́йская во́бласьць
Даўжыня 50 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,6 м³/с
Плошча басэйну 750 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Ле́вая Лясна́я — рака ў Беларусі, у басэйне Віслы. Цячэ ў Пружанскім і Камянецкім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 750 км². Выдатак вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

На рацэ стаіць мястэчка Шарашоў.

Асноўны прыток — рака Вішня (правы).

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Мыльніску (Пружанскі раён), вусьце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Вуглянаў. У сутоках з ракой Правай Лясной, утварае раку Лясную. Цячэ Прыбужанскай раўнінай.

Даліна ракі шырынёй 1,6—2,5 км, у сярэдняй плыні месцамі невыразная; схілы спадзістыя, вышынёй 7—9 м, парэзаныя ручаямі, лагчынамі і канавамі. Абалона нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. У разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню да 0,6 м на 15—30 дзён. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 6—8 м, у ніжняй плыні месцамі да 20 м. Берагі нізкія, вышынёй 0,3—0,5 м, парасьлі хмызьняком[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 217.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 217.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.