Шчарчова
Шчарчова | |
трансьліт. Ščarčova | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва: | 419 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889106 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′36″ пн. ш. 24°9′7″ у. д. / 52.42667° пн. ш. 24.15194° у. д.Каардынаты: 52°25′36″ пн. ш. 24°9′7″ у. д. / 52.42667° пн. ш. 24.15194° у. д. |
± Шчарчова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Шчарчо́ва[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 16 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1563 року належала да Кобрынскай эканоміі ВКЛ, разам зь вёскай Кобцева складала Шчарчоўскае войтаўства[3].
За расейскім часам — у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У 1886 — 513 жыхароў, 50 двароў, піцейны і вінакурны заводы. Паводле перапісу 1897 року 686 жыхароў, 102 двары, вятрак, хлебазапасны магазін. На пачатку XX стагодзьдзя 536 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 548 жыхароў, 139 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 цэнтар сельсавету. З 17 сьнежня 1956 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 291 жыхар; 1999 год — 644 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 486 жыхароў, 165 гаспадарак; 2005 год — 464 жыхары, 163 двары[6]; 2010 год — 419 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аддзяленьне сувязі, крама, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа-сад, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва, рамонтна-мэханічныя майстэрні.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільныя дарогі Н525 Шчарчова — Шарашоў і Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[7].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Братэрская магіла (1941—1944)
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Щерчево (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Szczerczewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 640
- ^ Szczerczewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 850
- ^ Szczerczewo, вёска. Radzima.net. Праверана 30 сакавіка 2012 г.
- ^ Шчарчова // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 546
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 9 студзеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прагноз надвор’я ў Шчарчове
- Беларуска-кітайскі вясковы дэтэктыў (рас.) // Натальля Грыгор’ева, Deutsche Welle, 02.04.2010