Царква Нараджэньня Божай Маці (Круглае)
| Славутасьць | |
Царква Нараджэньня Божай Маці
| |
| Краіна | Беларусь |
| вёска | Круглае (Пружанскі раён) |
| Каардынаты | 52°35′12″ пн. ш. 24°33′00″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | грэка-каталіцтва праваслаўе |
| Архітэктурны стыль | ампір |
| Заснавальнік | Ян Крашэўскі |
| Дата заснаваньня | 1834 |
| Дата скасаваньня | сярэдзіна XX стагодзьдзя |
| Прыбудоўкі | званіца |
| Стан | рэшткі |
Царква Нараджэньня Божай Маці на мапе Беларусі Царква Нараджэньня Божай Маці | |
Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ці — колішняя царква ў маёнтку Крашэўскіх Стары Куплін (цяпер на ўскраіне вёскі Круглае), адзіны помнік стылю ампір на Пружаншчыне. Амаль цалкам зруйнаваная за савецкім часам.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грэка-каталіцкую царкву пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[1] ва ўласным маёнтку Стары Куплін збудаваў у 1834 року Ян Крашэўскі. Са скасаваньнем уніі ў 1839 року царква пераасьвечаная ў праваслаўную ў гонар Усьпеньня Багародзіцы. Галоўная захавальніца фондаў пружанскага музэю-палацыку Натальля Пракаповіч, аднак, сьцьвярджае, што перадача царквы праваслаўным адбылася па здушэньні паўстаньня 1863 року[2]. Такім чынам, у 1839—1863 царква магла дзейнічаць як каталіцкая.
Падчас Другой сусьветнай вайны царква пашкоджаная, за савецкім часам зачыненая і амаль цалкам зруйнаваная.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будынак цагляны, простакутны ў пляне. На бакавых сьценах разьмешчаныя 6 паўцыркульных вокнаў. Фасад храму ўпрыгожвае портык на чатырох дарычных калёнах з круглым вакном на франтоне.
Побач з царквой была збудаваная двухярусная званіца (засталіся рэшткі).
Вакол пасаджаныя ліпы і конскія каштаны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Ксёндз магістар ліцэнцыят Ігар Лашук SDB. Разьвіцьцё культу Беззаганнага Зачацьця Маці Божай у Беларусі Даклад на Сымпозыюме, прысьвечаным 150-годзьдзю аб’яўленьняў Божай Маці ў Люрдзе. Менск, касьцёл сьвв. Сымона і Алены, 9 лютага 2008 г.. Рыма-каталіцкі касьцёл на Беларусі. Праверана 8 чэрвеня 2012 г.
- ^ Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны Всё о Ружанах. Рэха Берасцейшчыны. Праверана 8 чэрвеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Нараджэньня Божай Маці, Radzima.org
- Царква Нараджэньня Божай Маці (рас.) на Глёбус Беларусі Архівавана 3 траўня 2012.