Станкевіца
Станке́віца[Крыніца?] — правапіс беларускае мовы, які створаны на грунце прац беларускага мовазнаўцы, пурыста, доктара славянскае гісторыі й філялёгіі Яна Станкевіча. Станкевіца адрозьніваецца ад іншых правапісаў пачаткова тым, што ў ім прыкметна імкненьне захаваць чысьціню беларускае мовы[a][Крыніца?].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асаблівасьці правапісу Станкевіча пачалі вызначацца тады, калі ён сам пачаў камэнтаваць часткі з мовазнаўчых зьездаў, крытыкаваць ідэі Тарашкевіча, пісаць пра асаблівасьці мовы.
У Яна Станкевіча было шмат розных ідэяў, як што трэба адлюстроўваць на пісьме. Таму ягоны правапіс меў шмат непасьлядоўнасьцяў. Спробу кадыфікаваць правапіс Станкевіча зрабіў Юрась Бушлякоў.
Асаблівасьці станкевіцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пазначэньне ґ у словах іншамоўнага паходжаньня: ґлёбус, ґраматыка, ґімнастыка, біоґрафа, біолёґія.
- Пашыраны фанэтычны прынцып: асыміляцыя прэфіксаў зь літарамі з, с перад шыпячымі: рашчытаць, шшытак, ражжыцца + пазначэньне прыстаўнога ёта: йіхні, йіншы);
- Захаваньне ненаціскнога [ɔ] у словах іншамоўнага паходжаньня, як о: нэолёгізм, бескомпромісны;
- Пазначэньне ўстаўнога й паміж галоснымі [о], [э], [а] й зубнымі зычнымі: кайстрычнік, войстры, крэйда, трэйці;
- Пазначэньне цьвёрдага [л] перад -цо (-ца), -ство (-ства): колца, салца, шылца, вучыцелства, самахвалства;
- Пасьля прыназоўніка у й перад словам на а- трэба устаўляць літару в, калі слова на а- — не імя уласнае, то «в» трэба ўстаўляць да другога слова, але, калі імя уласнае, — да прыназоўніка: у вакне (але вокны, акно), у ваўсе, але ув Антона, ув Англіі;
- Канчаткі -іа, -іо ў словах іншаземнага паходжаньня могуць пераходзіць у а са зьмягчэньнем папярэдняга гуку, калі той можа памягчацца, акрамя тых выпадкаў, калі перад ім не стаіць д, т, р, г, к, х, ґ: Бібля, хіма, ліня, але гісторыя, Норвэгія, Валахія, партыя, Ірляндыя;
- Дадаецца канчатак -а ў іншамоўных словах на спалучэньні зычным з санорным (тр, зм, зл, гл, бл, вл і г.д.): тыгра, літра, міністра, мэтра, цэнтра; таксама гэта тычыцца беларускіх словаў: сябра, зубра й г. д.;
- Пераход лацінскага -ismus у -зма: арганізма, камунізма, царызма;
- Канчаткі лічэбнікаў 11-19 замяняюцца на -нанцаць: адзінанцаць, двананцаць, пятнанцаць, дзевятнанцаць;
- Зьмена літары ф на хв, х, п у словах, якія ўвайшлі ў лексыкон народа: хварба, хорма, худамэнт, але географія, фізыка, філёзофія; У апошні час назіраецца зьява, што ўсе словы зь літарай замяняюцца на іншыя літары, пакуль Станкевіч пісаў філёзофія, зараз можна сустрэць варыянт хвілязопа;
- Назоўнікі на -ак/-як пры скланеньні павінны мець націск на апошнім складзе, акрамя творнага склогу, там націск на перадапошні: паляк, паляка, паляку, аб паляку, з паляком;
- Канчатак на -у ў некаторых прадметных назоўнікаў, назваў краінаў і местаў (акрамя тых, што канчаюцца на -оў, -аў, -ін, -еў) у мужчынскім родзе родным склоне: столу, лісту, гробу, зь Віцебску, зь Менску, із Крыму, але з Магілёва;
- Пашырэньне канчатка -у для назоўнікаў мужчынскага й ніякага роду ў месным склоне адзіночнага ліку: на полю, на каню, на сонцу;
- У родным склоне множнага ліку назоўнікі канчаюцца на -аў/-яў: моваў, кроснаў, птушанятаў; слова госьць у родным склоне множнага ліку будзе гасьцей, калі група людзей сьмешная, гасьцёў, калі кампанія з мужчын, госьцяў, калі ў кампаніі толькі жанчыны;
- Пазначэньне перахода гука [к] у гук [ц] на пісьме, як цц, замест ц: на раццэ, на руццэ, на малаццэ;
- Выкарыстаньне формы вышэйшай ступені параўнаньня на -шы: багатшы, харошшы, дарожшы;
- Суфікс -ць у дзеясловах адзіночнага ліку трэцяй асобы, калі націск на апошні склад: ён стрыжэць, трэць, цьвіцець, але сьнедае, сябруе, хварэе;
- Ужываньне старых формаў субстантываваных прыметнікаў, у мужчынскім родзе назоўным склоне адзіночнага ліку будзе: капіталісты, камуністы, арганісты, родны склон: няма капіталістага, камуністага, арганістага.
- Дапускаецца варыятыўнасьць прыназоўніка у — ува: у сьне і ўва сьне;
Уклад у сучасныя беларускія нормы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на тое, што працы Станкевіча не атрымалі шырокага прызнаньня, шмат чаго ён усё-такі ўвёў у сучасныя нормы. Напрыклад, слова «Спадар» прынёс (вяртаў) у мову менавіта Станкевіч, увёў у падручнікі словы «гук» і «зычны»[Крыніца?]. Ён пачаў пазначаць асымілятыўную мяккасьць у прыназноўніка «з» перад мяккімі зычнымі (зь мяне), пасьля чаго прыхільнікі тарашкевіцы ў 1930-х роках таксама пачалі яе пазначаць[Крыніца?].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Важна дадаць, што ў больш шырокім сэнсе станкевіца зьяўляецца не артаграфіяй, а нормай мовы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Станкевіч — Да вымовы й правапісу чужых словаў.
- Юрась Бушлякоў — Граматыка Янкі Станкевіча: спробы кадыфікацыі.