Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Храм
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
Царква Ўзвышэньня сьв. Крыжа Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра
Царква Ўзвышэньня сьв. Крыжа Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра
Краіна Беларусь
Горад Полацак
Каардынаты 55°30′14.79″ пн. ш. 28°46′47.98″ у. д. / 55.5041083° пн. ш. 28.7799944° у. д. / 55.5041083; 28.7799944Каардынаты: 55°30′14.79″ пн. ш. 28°46′47.98″ у. д. / 55.5041083° пн. ш. 28.7799944° у. д. / 55.5041083; 28.7799944
Архітэктурны стыль Полацкая школа дойлідства[d]
Дата заснаваньня 1125 год
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Стан Дзейсны манастыр
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр на мапе Беларусі
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
Commons-logo.svg Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр на Вікісховішчы

Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у Полацку (Беларусь), адзін з найбольш шанаваных манастыроў Расейскае праваслаўнае царквы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны сьвятой князёўнай Эўфрасіньняй Полацкай у 1125 годзе, калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сельцы. Зь цягам часу тут былі пастрыжаныя ў манаства сёстры вялебнае Эўфрасіньні: родная Эўдокія (Градзіслава) і стрыечная Эўпарксія (Зьвеніслава) — адзіная дачка полацкага князя Барыса Ўсяслававіча.

У 1161 годзе намаганьнямі сьв. Эўфрасіньні быў узьведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкага дойлідзтва. Яго будаўніком быў майстар Іаан.

У 1161 годзе на гэты храм Эўфрасіньня ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Эўфрасіньні Полацкай) з часьцінкамі мошчаў шматлікіх сьвятых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў выразаны тутэйшым майстрам-ювэлірам Лазарам Богшам.

У XIII ст. крыж быў вывезены з Полацку, аднак зноўку вернуты ў манастыр Іванам Жахлівым у 1563 годзе пасьля пасьпяховае аблогі гораду.

У 1580 годзе манастыр пасьля ўзяцьця Полацка Стэфанам Баторыям быў адданы езуітам. У 1654 вернуты ў праваслаўе. У 1667 годзе годзе зноў трапіў да езуітаў, у якіх заставаўся да 1820 году.

У 1820 годзе расейскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1832 годзе манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 годзе адноўлены. У 1841 годзе Крыж Эўфрасіньні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1840-х гадох старажытная мясьціна была прылічаная да разраду першаклясных. У манастыры разьмясьцілася Спаса-Эўфрасіньнеўская духоўная вучэльня. У 1847 годзе пры ігуменьні Клаўдзіі (Шчыпаноўскай) была пабудаваная Эўфрасіньнеўская трапезная царква.

У 1897 годзе пры ігуменьні Яўгеніі (Гаваровіч), паводле праекту архітэктара У. Ф. Коршыкава ў псэўдабізантыйскім стылі была ўзьведзеная манумэнтальная пяцігаловая Царква Ўзвышэньня сьвятога Крыжа.

У 1921 годзе манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 годзе перавезены ў Менск, у 1929 — у Магілёў. У 1941 падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж Эўфрасіньні Полацкай бясьследна зьнік і дагэтуль ня знойдзены.

Ігуменьні манастыра з 1839 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр (выгляд з боку)
Уваход у Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
Сан Манаскае імя Сьвецкае імя Гады на пасадзе
Ігуменьня Іаана Куляшова 1839
Ігуменьня Эўфрасіньня Дзегцярова 1842
Ігуменьня Клаўдзія Шчыпаноўская 18421853
Ігуменьня Эўфрасіньня Сэрбіновіч 18531878
Ігуменьня Яўгенія Гаваровіч 18781900
Ігуменьня Алімпіяда 19011903
Ігуменьня Эўфрасіньня Сладкевіч 19041905
Ігуменьня Іларыёна Чэрніх 19051910
Манахіня Ангэліна 19111913
Ігуменьня Алена Волкава 19131928 (?)
Ігуменьня Ананія 194(?)
Ігуменьня Элефэрыя Новікава 194(?)—1959
Ігуменьня Эўфрасіньня Максімчук 19911995
Манахіня Натальля Скіндэр 19951997
Ігуменьня Анфіса Шавардзяева 19972004
Манахіня Эўдокія Ляўшук 2004 — дагэтуль
Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000624