Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Полацак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Полацак |
| Каардынаты | 55°30′14″ пн. ш. 28°46′49″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай на мапе Беларусі Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы комплексу Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1842 годзе ў жылым манастырскім доме ўладкавалі дамавую царкву, якую асьвяцілі ў гонар заснавальніцы манастыра прападобнай Эўфрасіньні Полацкай. У 1847 годзе дамавую царкву перабудавалі пад цёплую трапезную царкву. У 1886 годзе яе значна пашырылы: надбудавалі сьцены, узьнялі столь, зрабілі хоры, прыбудавалі алтар, прытвор і рызьніцу, збудавалі новыя прастол і ахвярнік. Па заканчэньні будаўнічых працаў 12 сьнежня 1886 году царкву зноў асьвяцілі.
У 1920-я гады савецкія ўлады перадалі будынак вайскоўцам ды іншым дзяржаўным структурам.
У 1987—1989 гадох мескія ўлады правялі ў царкве капітальны рамонт, паставілі драўляныя хоры з сходамі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з 5-граннай апсыдай (з усходу), 4-гранным прыдзелам (з поўдня) і прытворам (з захаду). Будынак накрываецца 2-схільным дахам, у цэнтры якога невялікі купал з галоўкай на драўляным 8-гранным барабане. Уваход у выглядзе аркавага парталу з шырокімі сходамі, сьцены дэкаруюцца рустам, аконныя праёмы паўцыркульныя зь ліштвамі[1].
У царкве захоўваюцца абразы Божай Маці «Іверская» і «Ўсецарыца», напісаныя на Сьвятой Гары Афон, каўчэг-машчавік, дубовая рака з труной, у якой раней спачывалі мошчы Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, а цяпер знаходзяцца яе вярыгі (у царкве ёсьць часьцінка мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
- Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
- Н. Орда, 1875—1876 гг.
- 1888 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1880-я гг.
- 1890-я гг.
- (направа), да 1900 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 5 чэрвеня 1910 г.
- М. Міронаў, 1912 г.
- 1914 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 400.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 210Г000621 |