Перайсьці да зьместу

Сосны 2

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сосны 2
трансьліт. Sosny 2
Былая назва: Сосны
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Любанскі
Сельсавет: Соснаўскі
Насельніцтва: 588 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1794
СААТА: 6234827036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′9″ пн. ш. 28°14′58″ у. д. / 52.66917° пн. ш. 28.24944° у. д. / 52.66917; 28.24944Каардынаты: 52°40′9″ пн. ш. 28°14′58″ у. д. / 52.66917° пн. ш. 28.24944° у. д. / 52.66917; 28.24944
Сосны 2 на мапе Беларусі ±
Сосны 2
Сосны 2
Сосны 2
Сосны 2
Сосны 2
Сосны 2

Сосны 2, да 2013 — Сосны[1] — вёска ў Любанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Цэнтар Соснаўскага сельсавету.

Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Любань — Камаровічы, за 25 км на паўднёвы ўсход ад гораду Любань, за 177 км ад Менску, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча. За 1,6 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца возера Баяніцкае.

Падчас нямецкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёсцы быў разьмешчаны ахоўны пункт. 10 студзеня 1943 году ў вёсцы, дзе дыслякавалася 6-я рота 608-га ахоўнага палку, савецкія партызаны ў колькасьці 700—800 чалалавек зьдзейсьнілі атаку ў якой загінула 100 чалавек і яшчэ 80 былі паранены. Нямецкая 6-я рота панесла страты ў колькасьці 2 забітых і 9 параненых. Па словах мясцовага насельніцтва забітых і параненых партызаны павезьлі з сабой[2].

У 2013 годзе пасёлак Сосны быў перайменаваны ў Сосны 2 і атрымаў статус аграгарадку[3].

  • 2009 год — 687 чалавек[4]
  • 2019 год — 588 чалавек
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Амбуляторыя
  • Аптэка
  • Аддзяленьне сувязі

Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1440. — Воп. 3. — EX 989. — Л. 47.
  3. ^ РЕШЕНИЕ ЛЮБАНСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 9 декабря 2013 г. № 156 О переименовании сельского населенного пункта и отнесении его к агрогородку
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі