Перайсьці да зьместу

П’ер Вэбо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ер Вэбо
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 1982(1982-01-20)[1][2][3][…] (44 гады)
Рост 181 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2000 Такуарэмбо[d] 0 (0)
2000—2002 Насьяналь Мантэвідэо 21 (15)
2003—2007 Асасуна 139 (27)
2003 Леганэс 7 (0)
2007—2011 Мальёрка 122 (28)
2011—2013 Істанбул Башакшэхір 56 (24)
2013—2015 Фэнэрбахчэ 89 (33)
2015—2017 Анкараспор 60 (16)
2017—2018 Газыянтэп[d] 25 (8)
2018 Насьяналь Мантэвідэо 2 (0)
Зборныя
2003—2014 Камэрун 58 (18)
Трэнэрскія клюбы
2019—4 Істанбул Башакшэхір

П’ер Ашы́ль Вэбо́ Куамо́ (па-француску: Pierre Achille Webó Kouamo; нар. 20 студзеня 1982 году, Бафусам, Камэрун) — былы камэрунскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Камэруну.

Прафэсійную кар’еру П’ер распачаў ува Ўругваі, гуляючы за каманду «Насьяналь», разам зь якой двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2003 годзе пераехаў у Эўропу, далучыўшыся да табару клюбу «Леганэс» ў сярэдзіне сэзону 2002—2003 гадоў. Пасьля сканчэньня сэзону ўлетку Вэбо падпісаў кантракт з клюбам Ля Лігі «Асасунай». У камандзе дэбютаваў 14 верасьня 2003 году ў матчы супраць мадрыдзкага «Атлетыка» (1:0). Улетку 2006 году Вэбо хварэў на малярыю, пасьля таго, як пабываў на радзіме ў Камэруне[4].

У ліпені 2007 году Вэбо пакінуў «Асасуну» ў якасьці вольнага агента і мог перайсьці ў францускі «Ляр’ен»[5], але ўсё ж такі апынуўся ў складзе «Мальёркі». У камандзе дэбютаваў 26 жніўня 2007 году ў матчы супраць «Левантэ» (3:0). Улетку 2011 зьехаў гуляць у Турэччыну, спачатку выступаючы за «Істанбул ББ», а потым з 2013 году за іншы стамбульскі клюб «Фэнэрбахчэ».

У складзе нацыянальнай зборнай Камэруну гуляе з 2003 году.

«Насьяналь»:

«Фэнэрбахчэ»:

  1. Pierre Webó // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Pierre Webó // FBref (анг.)
  3. PIERRE ACHILLE WEBO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. Камерунский нападающий «Осасуны» заболел малярией. Советский Спорт
  5. Пьер Вебо покидает «Осасуну»(недаступная спасылка). Спорт-Экспресс

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]