Арэльен Шэджу
| Арэльен Шэджу | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1985[1][2] (40 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2004 | По[d] | 2 (0) |
| 2004—2006 | Асэр | 4 (0) |
| 2006—2007 | Руан[d] | 10 (1) |
| 2008—2013 | Ліль | 154 (10) |
| 2013—2017 | Галатасарай | 81 (8) |
| 2017—2019 | Істанбул Башакшэхір | 3 (0) |
| 2018—2019 | → Бурсаспор | 26 (1) |
| 2019—2020 | Ам’ен | 23 (0) |
| 2020—2021 | Адана Дэмірспор | 5 (1) |
| Зборныя | ||
| 2008 | Камэрун (да 23)[d] | |
| 2009—2016 | Камэрун | 49 (1) |
Арэльен Баяр Шэджу Фанган (па-француску: Aurélian Bayard Chedjou Fongang; нар. 20 чэрвеня 1985 году, Дуала, Камэрун) ― былы камэрунскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Камэруну. Выступае на пазыцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Арэльен зьяўляецца выхаванцам спартовай акадэміі «Каджі» з гораду Дуала. У 2002 годзе быў заўважаны скаўтамі «Вільярэалу», але да гульняў асноўнай каманды малады камэрунец не падключаўся, а роля дублёра Шэджу не задавальняла.
Праз год Арэльен перабраўся з Гішпаніі ў суседнюю Францыю. Тут і пачалася ягоная прафэсійная кар’ера, аднак ні ў «По», ні ў «Асэры», ні ў «Руане» яму гэтак і не ўдалося замацавацца.
У 2006 годзе Шэджу падпісаў кантракт зь «Лілем». 1 сьнежня 2007 году ён дэбютаваў у Лізе 1 у матчы супраць «Марсэлю». Паступова роля камэрунца ў камандзе расла й у сэзоне 2008―2009 гадоў ён стаў гульцом асновы, правёўшы 28 матчаў.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За нацыянальную зборную Камэруну выступае з 2009 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2015
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015, 2016
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2013, 2015, 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aurélien Chedjou // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Aurélien Chedjou // FBref (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Футбалісты клюбу «По»
- Футбалісты клюбу «Асэр»
- Футбалісты клюбу «Ліль»
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Істанбул Башакшэхір»
- Футбалісты клюбу «Бурсаспор» Бурса
- Футбалісты клюбу «Ам’ен»
- Футбалісты клюбу «Адана Дэмірспор»
- Футбалісты зборнай Камэруну
- Камэрунскія футбалісты
- Камэрунскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году