Жэрэмі Нжытап
| Жэрэмі Нжытап | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сьнежня 1978[1][2][3] (47 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | абаронца, паўабаронца, задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1996 | Расінг Бафусам[d] | 28 (5) |
| 1996—1997 | Сэра Партэньнё | 6 (0) |
| 1997—1999 | Генчлербірлігі | 57 (9) |
| 1999—2003 | Рэал Мадрыд | 45 (0) |
| 2002—2003 | → Мідлзбра | 33 (7) |
| 2003—2007 | Чэлсі | 72 (4) |
| 2007—2009 | Ньюкасл Юнайтэд | 49 (2) |
| 2010 | Анкарагюджу | 12 (2) |
| 2010—2011 | АЭЛ Лярыса | 10 (0) |
| Зборныя | ||
| 1996—2010 | Камэрун | 118 (13) |
| Спартовыя ўзнагароды | ||
| Футбол | ||
| Алімпійскія гульні | ||
| Золата | Сыднэй-2000 | футбол |
| Кубкі афрыканскіх нацыяў | ||
| Золата | Малі-2000 | |
| Золата | Гана/Нігерыя-2002 | |
| Срэбра | Гана-2008 | |
| Кубкі Канфэдэрацыяў | ||
| Срэбра | Францыя-2003 | |
Жэрэмі Сарэле Нжытап Фотса (па-француску: Geremi Sorele Njitap Fotso; нар. 20 сьнежня 1978 году, Бафусам, Камэрун) — футбаліст зборнай Камэруну. Гуляў на пазыцыях паўабаронцы і абаронцы. Зьяўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прафэсійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камэрунскага чэмпіянату «Расінг Бафусам». У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагваю «Сэра Партэньнё». У 1997 годзе пераехаў у Турэччыну, склаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сэзоны.
З 1999 па 2003 год гуляў за «Рэал Мадрыд». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.
Сэзон 2002—2003 гадоў, на правах арэнды, правёў у ангельскім «Мідлзбра». Правёў выдатны сэзон, адыграўшы 33 гульні й забіўшы 7 галоў.
У ліпені 2003 году за 6,9 млн фунтаў быў набыты клюбам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сэзоны. У складзе каманды выйграваў:
- Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе ў 2005 і 2006 гадах;
- Кубак Ангельшчыны па футболе ў 2007 годзе;
- Кубак ангельскай лігі па футболе ў 2005 годзе;
- Супэркубак Ангельшчыны па футболе ў 2005 і 2007 гадах.
Пры трэнэры Клаўдыё Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жузэ Маўрыньню прыйшлося дужацца за месца ў складзе з Паўла Фэрэйра.
У ліпені 2007 году, на правах вольнага агента, склаў трохгадовы кантракт з клюбам «Ньюкасл Юнайтэд».
За зборную Камэруну гуляе з 1996 году. Удзельнік Чэмпіянату сьвету 2002 году. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 году. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацыяў 2000 і 2002 гадоў. У 2008 году стаў срэбным прызёрам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Njitap Geremi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Geremi // FBref (анг.)
- ↑ NJITAP SORELE FOTSO GEREMI // Argentine Soccer Database (гішп.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 20 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Камэруне
- Футбалісты клюбу «Сэра Партэньнё» Асунсьён
- Футбалісты клюбу «Генчлербірлігі» Анкара
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Мідлзбра»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Анкарагюджу» Анкара
- Футбалісты клюбу АЭЛ Лярыса
- Футбалісты зборнай Камэруну
- Камэрунскія футбалісты
- Камэрунскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 году
