Сэм’юэл Морзэ
Сэм’юэл Морзэ | |
Сэм’юэл Фінлі Брыз Морзэ | |
Сэм’юэл Морзэ, 1866 год | |
Дата нараджэньня | 27 красавіка 1791[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 красавіка 1872[1][2][3][…] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вынаходнік, фізык, скульптар, маляр, прафэсар унівэрсытэту, фатограф, пісьменьнік |
Месца працы | |
Псэўданімы | American[5] і Brutus[5] |
Сябра ў | Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Амэрыканскае філязофскае таварыства[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Таварыства Фі-Бэта-Капа[d] і Амэрыканскае антыкварнае таварыства[d] |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d][6], пэйзаж[6] і гістарычны жывапіс[6] |
Бацька | Джэдзідай Морзэ[d] |
Маці | Элізабэт Брыз Морзэ[d] |
Дзеці | Лэйла Морзэ[d], Samuel Arthur Breese Morse, Jr.[d] і Charles Walker Morse[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Сэ́м’юэл Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага электрычнага тэлеграфу, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.
Дзяцінства і адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэм’юэл Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусэтс у географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабэт Эн Фінлі Брыз.[7] Бацька Сэм’юэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Фэдэралісцкай партыі ЗША. Сэм’юэл Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаваньне мусіла весьціся на фэдэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.
Пасьля Акадэміі Філіпса (Эндовэр, Масачусэтс) Сэм’юэл Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрыманьня дадатковых ведаў у рэлігійнай філязофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасьці, якія праводзілі Бэнджамін Сылмэн і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забясьпечваў сам — карцінамі. Пасьля выпуску з Ельскага каледжу быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.
Тэлеграф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хоць Морзэ ў першую чаргу зьвязваюць са стварэньнем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.
У 1825 годзе нью-ёрскія ўлады далі ўзнагароджаньне памерам $1000 на напісаньне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісаньня партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамой у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[8] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў зьмяніць сваё дзейнасьці з мастацтва на стварэньне спосабу хуткай перадачы зьвестак на вялікай адлегласьці.[9]
Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарлзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнэтызмам. Назіраючы за экспэрымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Samuel Finley Breeze Morse (нід.)
- ^ а б Samuel Finley Breese Morse // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б в Mabee C. Samuel F.B. Morse // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Staiti P. J. Morse, Samuel F(inley) B(reese) (анг.) // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T059745
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в https://www.nga.gov/collection/artist-info.1737.html
- ^ Samuel F. B. Morse. Праверана 18 чэрвеня 2010. (анг.)
- ^ Бэліс, Мэры. Timeline: Biography of Samuel Morse 1791—1872(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (анг.)
- ^ Бэліс, Мэры. The Communication Revolution(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Публікацыі Сэм’юэла Морзэ і пра яго (анг.)
- Прамова Морзэ ў Нацыянальнай Акадэміі Дызайну (ЗША) наконт дагератыпаў, 1840 год
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |