Ірына Дарафеева
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дарафеева (неадназначнасьць).
Ірына Дарафеева | |
Дата нараджэньня | 6 ліпеня 1977 (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявачка, палітык, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Месца працы | |
Жанры | поп |
Інструмэнты | голас[d] |
Узнагароды | |
Сайт | irinadorofeeva.com |
Ірына Арка́дзеўна Дарафе́ева (нар. 6 ліпеня 1977, Магілёў, БССР, СССР) — беларуская сьпявачка, Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі (2007). Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VI скліканьня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла сярэднюю школу №21 г. Магілёву з срэбным мэдалём[1], Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў.
Працавала артысткай-вакалісткай, вядучай майстаркай сцэны Беларускай дзяржаўнай філярмоніі; выкладчыцай па вакале, загадчыцай катэдры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.
Творчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 12-гадовага веку займалася сьпевамі ў магілёўскім вакальна-інструмэнтальным ансамблі «Вясёлка» пад кіраўніцтвам Нэльлі Бардуновай. У 1994 року атрымала дыплём ляўрэата конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песьні і паэзіі «Маладэчна-94», пасьля чаго запрошаная Васілём Раінчыкам у ансамбль «Верасы»[2].
У 1997—1999 роках — салістка Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Брала ўдзел у праекце «Майстэрня беларускай песьні» Леаніда Пранчака.
У 1998 року разам з джазавым трыё Аркадзя Эскіна выступіла на V Міжнародным фэстывалі джазавай музыкі «Менск-98» і ў джазавай панараме на «Славянскім базары-98».
У рэпертуары сьпявачкі — песьні беларускіх, украінскіх, румынскіх аўтараў, кавэр-вэрсіі твораў з рэпэртуару Марылі Радовіч(pl), Уладзімера Высоцкага, Аляксандра Панамарова, «Shocking Blue(nl)». Выконвае народныя песьні, баляды, творы ў стылістыцы поп-рок, джазавыя стандарты, супрацоўнічае зь вядомымі выканаўцамі і аранжыроўшчыкамі Беларусі, зь Дзяржаўным ансамблем танцу Беларусі і арт-праектам Яўгеніі Паўлінай «Зоркі гімнастыкі». Сьпявае на беларускай, маскальскай, польскай, ангельскай мовах.
Палітычная і грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2013 року зьяўляецца сяброўкай грамадзкага савету МУС Рэспублікі Беларусі.
У 2016 року абраная ў Палату прадстаўнікоў VI скліканьня.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэатка музычных конкурсаў «Залаты шлягер-98», «Вільня-99», «Discovery-99» (Баўгарыя), «Славянскі базар у Віцебску-99», «Украінскай эстраднай песьні імя Уладзімера Івасюка» (Кіеў, 2000)
- «Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусі» (2007)
- Гран-пры на першым фэстывалі Расейскай песьні ў Зялёнай-Гуры (Польшча, 2008)
- Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Рэдкі госьць» (1998)
- «Рано или поздно» (2000)
- «Каханачка» (2003)
- «Пульс маіх хвілін» (2003)
- «Как в первый раз» (2006)
- «Хочу быть мечтой» (2007)
- «Девушка на берегу» (2008)
- «Я живу в заповедном краю» (2009)
- «Палёт над Айкуменай» (2011)
- «Як жа край мой не любіць» (2014)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фалафееў, Уладзімер (24 жніўня 2019) Ірына Дарафеева: „Гледача падмануць немагчыма“. Настаўніцкая газета. Праверана 15 студзеня 2022 г.
- ^ Биография Ирины Дорофеевой (рас.) Истории успешных людей Праверана 15 студзеня 2022 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дорофеева Ирина // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь
- Беларускія сьпявачкі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га скліканьня
- Верасы