Перайсьці да зьместу

Ровенская Слабада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ровенская Слабада
трансьліт. Rovienskaja Slabada
Першыя згадкі: 1824
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рэчыцкі раён
Сельсавет: Ровенскаслабадзкі
Вышыня: 126[1] м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:  860 чал. (2004)
нацыянальны склад: беларусы
колькасьць двароў: 301 (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 247561[2]
СААТА: 3245878026
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°13′42″ пн. ш. 30°18′53″ у. д. / 52.22833° пн. ш. 30.31472° у. д. / 52.22833; 30.31472Каардынаты: 52°13′42″ пн. ш. 30°18′53″ у. д. / 52.22833° пн. ш. 30.31472° у. д. / 52.22833; 30.31472
Ровенская Слабада на мапе Беларусі ±
Ровенская Слабада
Ровенская Слабада
Ровенская Слабада
Ровенская Слабада
Ровенская Слабада
Ровенская Слабада
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ро́венская Слабада́вёска на поўдні Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Ёсьць цэнтрам аднайменнага сельсавету[3].

Месьціцца за 18 км на поўдзень ад Рэчыцы і за 68 км на захад ад Гомелю. Побач знаходзіцца аўтадарога Р-33 Хвойнікі—Рэчыца. На захадзе мэліярацыйныя каналы. Прамалінейную вуліцу, блізкую да мэрыдыянальнай накіраванасьці, на поўдні перасякае крывалінейная вуліца. Пасярод галоўнай вуліцы да яе далучаецца кароткая вуліца. Двухбаковая забудова складаецца з драўляных сядзібаў. Працуюць аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, дзіцячы сад, калгас, камбінат побытавага абслугоўваньня, крама, лесапільня, лясьніцтва, млын, музычная і сярэдняя школы, музэй «Памяць» і цагельня[4]. У музэі «Памяць» захоўваюць капсулы з попелам усіх спаленых нямецкімі карнікамі вёсак Гомельскай вобласьці падчас Нямецка-савецкай вайны[5].

У 1639 годзе згадваецца як селішча ва ўладаньні Рэчыцкага кляштару дамініканцаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[6]. На пачатку ХІХ стагодзьдзя згадваецца ў якасьці сяленьня ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні (Расейская імпэрыя). З 1824 году ў мясцовай царкве сьвятога Мікалая захоўваліся мэтрычныя кнігі. У 1848 годзе пабудавалі новую драўляную царкву. На 1885 год была цэнтрам воласьці, што налічвала 20 сяленьняў з 665 дварамі. Паводле перапісу 1897 году, у Ровенскай Слабадзе працавалі аддзяленьне сувязі, капліца, карчма, народная вучэльня, хлебазапасная крама і царква. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ровенская Слабада абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Улетку 1918 году ў вёсцы стварылі партызанскі атрад лікам 250 чалавек, які ўдзельнічаў у баях супраць нямецкага войска. 8 сьнежня 1926 году Ровенская Слабада ўвайшла ў склад Беларуская ССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Рэчыцкага раёну Рэчыцкай акругі. 9 чэрвеня 1927 году перайшла ў склад Гомельскай акругі. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, пачатковая школа і хата-чытальня. У 1931 годзе ўтварылі калгас імя Дзяржынскага і працавалі ваўначоска, вятрак, паравы млын, сталярня і шорная майстэрня. Падчас Нямецка-савецкай вайны дзейнічала падпольная група, якой кіравалі А.Ц. Дворнік і М.І. Зьвяртоўскі. У 1942 годзе нямецкія акупанты забілі 40 вяскоўцаў і спалілі 218 двароў. У лістападзе 1943 годзе ў баях за вёску загінула 232 чырвонаармейцы, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў парку каля клюбу. 14 лістапада 1943 году Чырвоную Слабаду заняло Савецкае войска. На фронце Нямецка-савецкай вайны загінула 226 вяскоўцаў. У сьнежні 1985 году адчынілі музэй «Памяць»[4].

  • ХІХ стагодзьдзе: 1834 год — 52 двары; 1850 год — 414 жыхароў і 59 двароў; 1885 год — 579 жыхароў і 74 двары; 1897 год — 1086 жыхароў і 153 двары
  • ХХ стагодзьдзе: 1930 год — 170 двароў; 1940 год — 220 двароў; 1959 год — 647 жыхароў
  • ХХІ стагодзьдзе: 2004 год — 860 жыхароў і 301 гаспадарка[4]
  1. ^ Ровенская Слабада // Надвор’е ў Беларусі, 2020 г. Праверана 8 сакавіка 2020 г.
  2. ^ Рэчыцкі РВПС (АПС Ровенская Слабада) // УП «Белпошта», 2020 г. Праверана 8 сакавіка 2020 г.
  3. ^ Натальля Багамольнікава, Ірына Гапоненка. Рэчыцкі раён (Ровенскаслабодзкі сельсавет) // Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласьць / рэд. Валянціна Лемцюгова. — Менск: Тэхналёгія, 2006. — С. 292. — 382 с. — 1320 ас. — ISBN 985-458-131-4
  4. ^ а б в г Станіслаў Марцалеў, Уладзімер Бянько. Рэчыцкі раён (Ровенская Слабада) // Гарады і вёскі Беларусі / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. 2, кніга 2. Гомельская вобласьць. — С. 357-358. — 520 с. — 4000 ас. — ISBN 985-11-0330-6
  5. ^ Ня стала вёскі за адзін дзень // Зьвязда : газэта. — 14 лістапада 2013. — № 214 (27579). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  6. ^ НГАБ у Мeнску, ф. 1736, воп. 1, спр. 2, с. 98