Мужчынская зборная Катару па футболе
| Катар | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Катарская футбольная асацыяцыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | АФК | ||||
| Трэнэр | |||||
| Капітан | Гасан аль-Гайдас[d] | ||||
| Найбольш гульняў |
Гасан аль-Гайдас | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Альмаэз Алі | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Бахрэйн 2:1 Катар (Бахрэйн; 27 сакавіка 1970) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Катар 15:0 Шаблён:Футбол Бутан (Доха, Катар; 3 верасьня 2015) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Кувэйт 9:0 Катар (Кувэйт; 8 студзеня 1973) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 2 (упершыню: 2022) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (2022, 2026) | ||||
| Кубак Азіі | |||||
| Удзел | 12 (упершыню: 1980) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2019, 2023) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Ка́тару па футбо́ле — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Катар на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Катарская футбольная асацыяцыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З ростам цікавасьці да футболу ў краіне ў 1960 годзе была створаная Катарская футбольная асацыяцыя, а ў 1963 годзе яна далучылася да ФІФА[2]. Нацыянальная зборная згуляла свой першы афіцыйны матч 27 сакавіка 1970 году супраць зборнай Бахрэйну на Кубку Пэрсыдзкай затокі 1970 году, саступіўшы зь лікам 1:2. Адзіным голам за Катар адзначыўся Мубарак Фарадж[3].

Новаствораная дружына выступала слаба, а адзіным станоўчым момантам стаў матч супраць супернікаў з зборнай Саудаўскай Арабіі, які скончыўся ўнічыю 1:1, а гулец Халед Балян быў прызнаны найлепшым гульцом турніру[4]. Зборная Катару дэбютавала на сваім першым Кубку Азіі ў 1980 годзе пад кіраўніцтвам бразыльскага трэнэра Эварысту. Дружына ня здолела выйсьці ў плэй-оф і пакінула спаборніцтва пасьля двух паразаў, адной нічыі і адной перамогі[5]. Катар не трапляў нават у папярэднія раўнды кваліфікацыі да чэмпіянатаў сьвету 1982 і 1986 гадоў. Аднак каманда кваліфікавалася на Кубкі Азіі 1984 і 1988 гадоў. У 1984 годзе зборная крыху не дасягнуў паўфіналу. У 1988 годзе катарцы таксама ня здолелі прабіцца далека, але адзначыліся перамогай над зборнай Японіі зь лікам 3:0[6].
Зборная Катару дасягнула свайго піку ў 1990-х гадах, дасягнуўшы 53-га месца ў рэйтынгу ФІФА ў жніўні 1993 году[7]. Каманда прабілася ў фінальнаы раўнд азіяцкай кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 1998 году. Пасьля перамогаў над зборнымі Кітаю і Ірану камандзе застаўся апошні матч супраць зборнай Саудаўскай Арабіі, а перамога гарантавала катарцам кваліфікацыю. Аднак дружына прагуляла зь лікам 0:1, а на турнір трапіла каманда з Саудаўскай Арабіі. Зборная дасягнула чвэрцьфіналу Кубку Азіі 2000 году, не зважаючы на тое, што прасунуліся з групы з трэцяга месца. У частцы на выбыцьцё арабская каманда зазнала паразу ад зборнай Кітаю[8]. У 2001 годзе катарцы зноў дасягнулі фінальнага раўнду азіяцкай кваліфікацыі, але саступілі кітайцам. У 2011 годзе, як гаспадары Кубку Азіі 2011 году, катарцы выйшлі ў чвэрцьфінал. Там каманда саступіла зборнай Японіі зь лікам 2:3, прапусьціўшы апошні гол на 89-й хвіліне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://apnews.com/article/qatar-coach-lopetegui-garcia-afd58e58b8ecbac73906419611c7e289
- ↑ Has Qatar been in the World Cup before? 2022 host’s tournament record Праверана 06.11.2022 г. Архіўная копія ад 03.11.2022 г.
- ↑ Match report (Bahrain v Qatar), 1970. gulfcup.com. Праверана 26.12.2014 г. Архіўная копія ад 29.12.2017 г.
- ↑ Final table (1970 Gulf Cup). gulfcup.com. Праверана 26.12.2014 г. Архіўная копія ад 29.12.2017 г.
- ↑ 1980 Asian Nations Cup. RSSSF. Праверана 26.12.2014 г. Архіўная копія ад 02.09.2023 г.
- ↑ 1988 Asian Nations Cup. RSSSF. Праверана 26.12.2014 г. Архіўная копія ад 12.09.2012 г.
- ↑ Qatar: FIFA/Coca-Cola World Ranking. FIFA. Праверана 26.12.2014 г. Архіўная копія ад 27.12.2013 г.
- ↑ 2000 Asian Cup. RSSSF. Праверана 26.12.2014 г. Архіўная копія ад 01.04.2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Катарскай футбольнай асацыяцыі.
