Перайсьці да зьместу

Кальмар (Швэцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кальмар
швэдз. Kalmar
Населены пункт
Кальмарскі сабор
Герб
Краіна Швэцыя
Лэн Кальмар
Камуна Кальмар
Першыя згадкі XI стагодзьдзе
Дата заснаваньня 1100
Геаграфія
Плошча 19,50 км²
Вышыня НУМ 8 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 56°39′47″ пн. ш. 16°21′47″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 38 408 чал. (2015)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 480
Паштовы індэкс 390 02–398 09[1]
Сайт kalmar.se (швэд.)
Кальмар на мапе Швэцыі
Кальмар
Кальмар
Кальмар

Ка́льмар (па-швэдзку: Kalmar) — горад на паўднёвым усходзе Швэцыі, у ляндскапе Смоляндзе. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны і аднайменнага лэну. Адзін з найстаражытных гарадоў Швэцыі. Былы цэнтар біскупства (да 1915 году). Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 38 408 чалавек.

Кальмарскі замак

Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагодзьдзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашвэдзкага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 году гэта быў значны горад, які вырас вакол замку, а ў сярэдзіне XIII стагодзьдзя — адзін з найважнейшых у Швэцыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 годзе каралі трох скандынаўскіх краінаў на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую ўнію. Напачатку XVII стагодзьдзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбураная, і ў 1640 годзе было вырашана перанесьці горад на суседнюю выспу Кварнгольмэн. У адрозьненьне ад большасьці гарадоў тагачаснай Швэцыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка гораду была добра захаванай да сярэдзіны XX стагодзьдзя, але ў 1960-я гады частка цэнтру гораду была зьнесеная, каб вызваліць месца для адміністрацыйных ды камэрцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эляндзкі мост. У 1977 годзе была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Унівэрсытэту Лінэя.

Трып, трап, труль

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Кальмар (Швэцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. http://www.geopostcodes.com/Kalmar_Kalmar