Пятро Сіманенка
Пятро Сіманенка | |
па-ўкраінску: Петро Миколайович Симоненко | |
![]() | |
Лідэр Камуністычнай партыі Ўкраіны | |
---|---|
люты 1993 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт | Леанід Краўчук, Леанід Кучма, Віктар Юшчанка |
Папярэднік | няма |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1 жніўня 1952 (72 гады) Данецк, УССР, СССР |
Партыя | Камуністычная партыя Ўкраіны |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Пятро Мікалаевіч Сіманенка (Сыманенка) (па-ўкраінску: Петро Миколайович Симоненко; нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку) — украінскі палітычны дзеяч, старшыня забароненай Камуністычнай партыі Ўкраіны. Народны дэпутат Украіны з другога па сёмае скліканьня, лідэр фракцыі камуністаў. На выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 1999 году выйшаў у другі тур выбараў, дзе саступіў Леаніду Кучму. Пакінуў тэрыторыю Украіны падчас расейскай акупацыі Кіеўскай вобласьці ў сакавіку 2022 года[1]. Знаходзіцца ў вышуку Службы Бяспекі Украіны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку (УССР, СССР). У 1974 годзе скончыў Данецкі політэхнічны інстытут. Працаваў у інстытуце «Донгіправуглемаш». У 1994 годзе абраны дэпутатам ад Чырвонаармейскай выбарчай акругі ў Данецкай вобласьці.
Удзел у выбарах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам на пост прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 і 2004 году. На выбарах 1999 году ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмам трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму прэзыдэнту Кучме. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%.[2]
На гэтых выбарах ён атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[3] Найбольшую падтрымку ён атрымаў на поўдні ды ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопалю. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тарнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.
Пятро Сіманенка зарэгістраваны[4] Цэнтральнай выбарчай камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[5] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз левых сілаў. Па выніках выбараў Пятро Сіманенка атрымаў 872 877 галасоў выбаршчыкаў, альбо 3,54%[6] галасоў (шостае месца).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ СБУ абвесьціла ў вышук кіраўніка забароненай КПУ Пятра Сіманенку (укр.)
- ^ Результати голосування (укр.)
- ^ Результати голосування по Україні (укр.)
- ^ Вибори Президента України 17 січня 2010 року. Кандидати на пост Президента України Цэнтральная Выбарчая Камісія Ўкраіны (укр.)
- ^ Лідера КПУ Петра Симоненка висунуто єдиним кандидатом у Президенти України від Блоку лівих сил (укр.)
- ^ Старонка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны па выбарах Прэзыдэнта Ўкраіны 2010 (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Пятро Сіманенка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Чырвоная мроя Сіманенкі — Артыкул ва «Украінскім Тыдні»
|
|
|
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Кавалеры ордэна Сяброўства (Расея)
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 2-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 3-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 4-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 5-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 6-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня