Перайсьці да зьместу

Юры Бойка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Бойка
па-ўкраінску: Юрій Анатолійович Бойко
Юры Бойка
Юры Бойка
віцэпрэм’ер-міністар Украіны
2012 — 2014
Прэзыдэнт Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар Мікола Азараў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся9 кастрычніка 1958(1958-10-09) (66 гадоў)
ПартыяПартыя рэгіёнаў
Апазыцыйны блёк
Апазыцыйная платформа — За жыцьцё
Адукацыя
Дзеці Анатоль
Юры
Мікола
Яраслава
Уляна
Марыя
Узнагароды
ордэн сьвятога вялебнага Серафіма Сароўскага

Ю́ры Анато́левіч Бо́йка (па-ўкраінску: Юрій Анатолійович Бойко) — украінскі палытык, бізнэсовец ды дзяржаўны дзяяч. Народны дэпутат Украіны, з 21 красавіка 2022 — галава дэпутатскае групы «Плятформа за жыцьцё ды мір» у Вярхоўнай Радзе, якая створаная з былых удзельнікаў Апазыцыйнай платформы — За жыцьцё. Меў адзнаку Герой Украіны, але пазбаўлены яе ў 2025 годзе. Народны дэпутат Украіны VI, VIII ды IX скліканьняў. Віцэпрэм’ер-міністар Украіны (2012—2014) ва ўрадзе Міколы Азарава. Міністар энэргетыкі ды вугальнай прамысловасьці Украіны ў другуім урадзе Віктора Януковіча 2006—2007 г., ды ад 9 сьнежня 2010 году (з 11 сакавіка 2010 і да рэарганізацыі міністэрства — Міністар паліва ды энэргетыкі Ўкраіны) па 24 сьнежна 2012 году. Былы ўдзельнік прарасейскае партыі рэгіёнаў ды Апазыцыйнага блёку. Кандыдат на пост Прэзыдэнта Ўкраіны ў 2014 ды 2019 гадох. На выбарах 2019 году атрымав чацьверты вынік з 11,67% падтрымкі.