Алег Ляшко
Выгляд
| Алег Ляшко | |
| па-ўкраінску: Олег Валерійович Ляшко | |
Алег Ляшко выступае на Майдане ў красавіку 2014 году | |
| дэпутат Вярхоўнае Рады Ўкраіны | |
|---|---|
| 27 лістапада 2014 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Пятро Парашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Арсень Яцанюк |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 3 сьнежня 1972 (52 гады) Чарнігаў, Украінская ССР, СССР |
| Партыя | Радыкальная партыя Алега Ляшко |
| Адукацыя | вышэйшая, юрыст |
| Сужэнец | Расіта |
| Дзеці | Уладзіслава |
| Узнагароды | |
| Сайт | liashko.ua |
Але́г Вале́р’евіч Ляшко́ (па-ўкраінску: Оле́г Вале́рійович Ляшко́; нарадзіўся 3 сьнежня 1972 году, Чарнігаў, Украінская ССР, СССР) — украінскі дзяржаўны дзяяч, дэпутат Вярхоўнае рады. Кіраўнік Радыкальнае партыі Алега Ляшко[1].
Дзяцінства, маладосьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў месьце Чарнігаве. Вучыўся ў школе-інтэрнаце. Улетку яго забіралі ў вёску Лізаўка, што ў Луганскай вобласьці[2]. У 1998 року закончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага настаўніцкага ўнівэрсытэту імя Рыгора Скаварады. З 2 чэрвеня 2018 году жанаты, жану клічуць Расіта[3]. Да вясельля жыў з будучай жонкай 20 год, за гэты час яна нарадзіла яму дачку[4].
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны (2014, 2019).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Олег Ляшко йде на посаду президента
- ^ https://www.facebook.com/photo.php?fbid=710478029020797&set=a.203186263083312.51090.100001758206922&type=1&theater
- ^ Ляшко нарешті оформив стосунки з жінкою (укр.). Украінская праўда (2018-06-02). Праверана 2018-06-02 г.
- ^ Дружина Ляшка: Жарти про його орієнтацію не смішні
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алег Ляшко — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асабістая старонка Алега Ляшка
- Старонка Радыкальнай партыі Алега Ляшка
- Алег Ляшко на YouTube
- Блог Алега Ляшка(недаступная спасылка) на Корреспондент.нет.
- Алег Ляшко Facebook.
- Твітэр Алега Ляшка
- Алег Ляшко Вконтакті
- Алег Ляшко ў даведніку «Хто є хто в Україні», видавництва «К. І. С»
| ||||||||