Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
2014
 Сьцяг Украіны
2024
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019
31 сакавіка 2019 г. (1-ы тур)
21 красавіка 2019 г. (2-і тур)
Official portrait of Petro Poroshenko.jpg Зеленский (cropped).jpg
Кандыдат Пятро Парашэнка Уладзімер Зяленскі
Партыя беспартыйны Слуга народу
Результати Виборів Президента України 2019 за округами (перший тур).svg
Результати Виборів Президента України 2019 за округами (другий тур).svg

Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году — чарговыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, першы тур якіх адбыўся 31 сакавіка 2019 року[1]. Дзяржаўны скарб Украіны выдзяліў на правядзеньне выбараў 2,4 млрд грыўняў.

Арыентаваная колькасьць выбарцаў, якія мелі права голасу на прэзыдэнцкіх выбарах 2019, складае 30,2 млн асобаў, колькасьць выбарцаў, унесеных у сьпіс выбарцаў на момант сканчэньня галасаваньня — 29 621 197 чалавек, колькасьць выбарчых дзялянкаў — 29 989[2].

Па выніках першага туру да другога туру выйшлі Ўладзімер Зяленскі ды Пятро Парашэнка.

7 красавіка 2019 року ЦВК афіцыйна абвясьціла вынікі першага туру прэзыдэнцкіх выбараў: Зяленскі — 30,24% голасаў, Парашэнка — 15,95%[3].

21 красавіка 2019 року адбыўся другі тур выбараў Прэзыдэнта Ўкраіны. Па выніках Нацыянальнага экзыт-полу па стане на 18:00, пераможцам стаў Уладзімер Зяленскі з 73,2% галасоў, у той час як чынны Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка атрымаў 25,3%.[4]

Выбары кіраўніка краіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыняць удзел у выбарах могуць толькі грамадзяне Ўкраіны, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Выбары могуць прайсьці толькі ў выхадны дзень, у апошнюю нядзелю сакавіка. Выбары праходзяць раз у пяць гадоў. Вярхоўная Рада Ўкраіны прызначае выбары кіраўніка краіны за 100 дзён да выбараў. 26 лістапада 2018 году Вярхоўная рада прызначыла выбары на 31 сакавіка 2019 году. Выбары павінныя былі прайсьці на ўсім абшары краіны, але з-за вайны з Расеяй частка Ўкраіны захоплена (Крым, частка Луганскай і Данецкай вобласьцяў), і там ня будзе магчымасьці правесьці выбары.

Умовы для кандыдатаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны павінен:

  • мець грамадзянства Ўкраіны
  • дасягнуць узросту 35 гадоў
  • пражываць ва Ўкраіне 10 гадоў да выбараў
  • абвясьціць аб сваіх даходах і маёмасьці, і ягоная заява аб даходах і маёмасьці павінная быць правераная службаю па пытаньнях барацьбы з карупцыяю.

Удзельнік выбараў на пасаду прэзыдэнта краіны павінен заявіць аб сваім удзеле паміж 31 сьнежня 2018 году і 4 лютага 2019 году. Удзельнік можа быць самавылучэнцам або ісьці на выбары ад партыі. Адмовіцца ад удзелу ў выбарах можна за 23 дні да выбараў. На 1 лютага 2019 году 28 чалавек заявілі аб сваім удзеле ў выбарах. Гэта самая вялікая колькасьць удзельнікаў у выбарах кіраўніка краіны за ўвесь час іх правядзеньня. Удзельнік выбараў павінен закласьці 2,5 млн грыўняў грашыма ў ЦВК. Заклад вяртаюць у двух выпадках:

  • удзельнік перамог у выбарах
  • выбыў з выбараў да другога туру.

Паўторнае галасаваньне (другі тур) можа быць у выпадку адсутнасьці ўдзельніка, што набраў бы больш за палову галасоў. Другі тур павінен тады прайсьці 21 красавіка 2019 году. Удзельнік у выбарах можа мець рахунак грыўняў для расходаў на правядзеньне выбарчае дзейнасьці.

Вынікі выбараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]






Circle frame.svg

Адсоткі голасаў за кандыдатаў:

     Уладзімер Зяленскі (30.24%)

     Пятро Парашэнка (15.95%)

     Юлія Цімашэнка (13.40%)

     Юры Бойка (11.67%)

     Анатоль Грыцэнка (6.91%)

     Ігар Сьмяшко (6.04%)

     Алег Ляшко (5.48%)

     Аляксандар Вілкул (4.15%)

     Руслан Кашулінскі (1.62%)

     Іншае (4.54%)

У першым туры паводле ЦВК прагаласавала 34 544 993 выбарцаў. Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, складае 1,18%. Найбольшую колькасьць галасоў атрымаў Уладзімер Зяленскі — 30,24% галасоў выбарцаў, на другім мейсцы дзейны Прэзыдэнт Пятро Парашэнка — 15,95%, адпаведна менавіта яны выходзяць у другі тур выбараў.

Лідэры па вобласьцях І тур
Кандыдат Партыя Першы тур Другі тур
Галасоў % Галасоў %
Уладзімер Зяленскі Слуга народу 5 507 715 30,22
Пятро Парашэнка самавылучэньне 2 903 579 15,93
Юлія Цімашэнка Бацькаўшчына 2 441 102 13,39
Юры Бойка самавылучэньне 2 118 739 11,62
Анатоль Грыцэнка Грамадзянская пазыцыя 1 264 681 6,94
Ігар Сьмяшко самавылучэньне 1 100 601 6,04
Алег Ляшко Радыкальная партыя Алега Ляшко 998 519 5,48
Аляксандар Вілкул Апазыцыйны блёк — Партыя міру і розьвітку 760 850 4,17
Руслан Кашулінскі УА Свабода 297 963 1,63
Юры Цімашэнка самавылучэньне 113 739 0,63
Аляксандар Шаўчэнка УКРОП 105 232 0,57
Валянцін Налівайчанка Грамадска-палітычны рух «Справядлівасьць» 41 752 0,22
Вольга Багамолец самавылучэньне 32 699 0,17
Генадзь Балашоў 5.10 31 592 0,17
Раман Бясьсьмертны самавылучэньне 26 286 0,14
Віктар Бондар Адраджэньне 21 839 0,11
Юлія Літвіненка самавылучэньне 19 855 0,10
Юры Дзеравянка Воля 18 889 0,10
Сяргей Тарута Аснова 18 873 0,10
Іна Багаслоўская самавылучэньне 18 083 0,09
Ігар Шаўчэнка самавылучэньне 17 984 0,09
Уладзімер Пятроў самавылучэньне 15 410 0,08
Юры Кармазін самавылучэньне 15 385 0,08
Віталь Скоцык самавылучэньне 14 838 0,08
Сяргей Каплін Сацыял-дэмакратычная партыя 14 762 0,08
Аляксандар Мароз Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза 12 954 0,07
Васіль Жураўлёў «Стабільнасьць» 9 319 0,05
Віктар Крывенка Народны Рух Украіны 8 980 0,04
Ільля Ківа Сацыялістычная партыя Ўкраіны 5 659 0,03
Мікалай Габер самавылучэньне 5 604 0,03
Аляксандар Вашчанка самавылучэньне 5 554 0,03
Руслан Рыгаванаў самавылучэньне 5 393 0,02
Андрэй Новак Патрыёт 5 385 0,03
Аляксандар Салаўёў Разумная сіла 5 150 0,02
Аляксандар Данілюк самавылучэньне 4 494 0,02
Віталь Купры самавылучэньне 4 355 0,02
Аркадзь Карнацкі самавылучэньне 4 339 0,02
Сяргей Насенка самавылучэньне 3 108 0,01
Раман Насіраў самавылучэньне 2 496 0,01
Несапраўдных бюлетэняў 1,18 -
Усяго 100
Яўка выбарцаў 34 544 993 63,5
Крыніца: ЦВК Украіны

Падтрымка лідэраў па вобласьцях у першым туры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падтрымка лідэраў (атрымалі больш за 10% галасоў выбарцаў) па вобласьцях ў цэлым разьмеркавалася нераўнамерна. Уладзімер Зяленскі найбольшы адсотак атрымаў у паўднёва-ўсходніх вобласьцях (за вылучэньнем Данбасу) ды ў Закарпацьці, менш за дадзенага кандыдата прагаласавалі выбарцы ў Галічыне (Львоўская, Тарнопальская, Івана-Франкоўская вобласьці). Пятро Парашэнка атрымаў больш за ўсё галасоў у галіцкіх вобласьцях, Кіеве, а таксама ў Ровенскай і Віньніцкай вобласьцях. Адпаведна, у паўднёва-ўсходніх вобласьцях адсотак падтрымкі Парашэнкі найніжэйшы (за вылучэньнем часткі Данбасу ды Хэрсонскае вобласьці). Юлія Цімашэнка істотную перавагу атрымала толькі ў Івана-Франкоўскай вобласьці, а найменшы адсотак падтрымкі ў яе на Данеччыне, дзе бясспрэчным лідэрам стаў Юры Бойка.

Зеленський Вибори 2019 (І).png
Порошенко Вибори 2019 (І).png
Уладзімер Зяленскі (30.24%) Пятро Парашэнка (15.95%)
Тимошенко Вибори 2019 (І).png
Бойко Вибори 2019 (І).png
Юлія Цімашэнка (13.40%) Юры Бойка (11.67%)

Статыстычныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыня ЦВК Тэцяна Сьліпачук заявіла, што заявы пра рэґістрацыю кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2019 падало ў два разы больш асобаў, ніж на выбарах 2014 року. Прэзыдэнцкія выбары 2019 сталі рэкорднымі па колькасьці кандыдатаў у прэзыдэнты, да гэтага рэкордным быў 2004 рок, калі за прэзыдэнцкае крэсла змагаліся 26 асобаў[5][6].

  • Колькасьць зарэґістраваных кандыдатаў: 39, зь якіх 35 мужчынаў і 4 жанчыны;
  • Партыйнасьць: вылучэнцы ад партыі — 19 кандыдатаў, 20 — самавылучэнцы, 18 не ўваходзяць у склад хоць якое палітычнае сілы;
  • Мейсца працы: 14 кандыдатаў ёсьць народнымі дэпутатамі, толькі 2 кандыдаты (Літвіненка і Новак) ёсьць беспрацоўнымі, а мейсца працы Рамана Насірава не пазначанае[7].

ЦВК зарэґістравала рэкордную колькасьць сродкаў масавае інфармацыі, якія падалі дакумэнты на акрэдытацыю для асьвятленьня выбарчага працэсу (у агульнай колькасьці — 19 ЗМІ, зь іх 12 замежных, 7 айчынных).[8]

Кандыдаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фота Імя Суб’ект вылучэньня Мейсца працы, пасада, партыйнасьць, мейсца жыхарства Дата рэґістрацыі
Gennadiy Balashov.jpg Генадзь Балашоў
Зьвесткі пра кандыдата
5.10 фізычная асоба — прадпрымальнік, чалец палітычнае партыі «5.10», пражывае ў Кіеве 18 студзеня 2019
R.Bezsmertnyi.jpg Раман Бясьсьмертны
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне дацэнт катэдры міжнародных адносінаў Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту культуры й мастацтваў, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 4 лютага 2019
Olga Bogomolets.jpg Вольга Багамолец
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне народны дэпутат Украіны, старшыня Камітэту Вярхоўнае Рады Ўкраіны па пытаньнях аховы здароўя, беспартыйная, пражывае ў Кіеве 18 студзеня 2019
Inna Bohoslovska 9.jpg Іна Багаслоўская
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне дырэктар Усеўкраінскае грамадзкае арґанізацыі «Веча Ўкраіны», беспартыйная, пражывае ў Харкаве 30 студзеня 2019
Boiko Yurii Wiki Vadim Chuprina.jpg Юры Бойка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне народны дэпутат Украіны, чалец палітычнае партыі «Апазыцыйны блёк», пражывае ў Рубежным Луганскае вобласьці 22 студзеня 2019
Viktor Bondar (cropped).JPG Віктар Бондар
Зьвесткі пра кандыдата
«Адраджэньне» народны дэпутат Украіны, чалец палітычнае партыі «Адраджэньне», пражывае ў мястэчку Гастомэль места Ірпінь Кіеўскае вобласьці 4 лютага 2019
Аляксандар Вашчанка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне старшыня кіраваньня грамадзкае арґанізацыі «Ўлада народу», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019
Аляксандар Вілкул
Зьвесткі пра кандыдата
Апазыцыйны блёк — Партыя міру і розьвітку народны дэпутат Украіны, намесьнік Старшыні дэпутацкае фракцыі палітычнае партыі «Апазыцыйны блёк» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны восьмага скліканьня, чалец палітычнае парты «Апазыцыйны блёк — Партыя міру і розьвітку», пражывае ў Дніпры 25 студзеня 2019
Мікалай Габер
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне старшыня і чалец палітычнае партыі «Патрыятычная партыя Ўкраіны», пражывае ў Кіеве 1 лютага 2019
Msc 2006-Saturday, 16.00 - 18.00-Grytsenko.jpg Анатоль Грыцэнка
Зьвесткі пра кандыдата
Грамадзянская пазыцыя дацэнт катэдры паліталёґіі Кіева-Магілянскае акадэміі, чалец палітычнае партыі «Грамадзянская пазыцыя», пражывае ў Кіеве 15 студзеня 2019
Данилюк Олександр Володимирович (cropped).jpg Аляксандар Данілюк
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне кіраўнік грамадзкае арґанізацыі «Цэнтар абаронных рэформаў», чалец палітычнае партыі «Грамадзянскі рух „Агульная справа“», пражывае ў Кіеве 28 студзеня 2019
Дерев'янко Юрій (портрет) (cropped).jpg Юры Дзеравянка
Зьвесткі пра кандыдата
Воля народны дэпутат Украіны, чалец палітычнае партыі «Воля», пражывае ў Кіеве 1 лютага 2019
Васіль Жураўлёў
Зьвесткі пра кандыдата
Стабільнасьць старшыня грамадзкае арґанізацыі «Фэдэрацыя футбола м. Марыюпалю», чалец палітычнае партыі «Стабільнасьць», пражывае ў мястэчку Стары Крым места Марыюпалю Данецкае вобласьці 6 лютага 2019
Зеленский (cropped).jpg Уладзімер Зяленскі
Зьвесткі пра кандыдата
Слуга народа мастацкі кіраўнік Студыя Квартал-95, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 30 студзеня 2019
Каплін Сергій Миколайович (cropped).jpg Сяргей Каплін
Зьвесткі пра кандыдата
Сацыял-дэмакратычная партыя народны дэпутат Украіны, беспартыйны, пражывае ў вёсцы Апрышках Глобынскага раёну Палтаўскае вобласьці 8 студзеня 2019
Yuriy Karmazin (cropped).jpg Юры Кармазін
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне прэзыдэнт грамадзкае арґанізацыі «Інстытут права і грамадзтва», чалец палітычнае партыі «Партыя абаронцаў Айчыны», пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019
Ілля Кива.jpg Ільля Ківа
Зьвесткі пра кандыдата
Сацыялістычная партыя Украіны старшыня Ўсеўкраінскага прафхаўрусу МУС Украіны, старшыня і чалец палітычнае партыі «Сацыялістычная партыя Украіны», пражывае ў Кіеве 25 студзеня 2019
Kornatskyi Arkadii Vadim Chuprina.jpg Аркадзь Карнацкі
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне народны дэпутат Украіны, беспартыйны, пражывае ў вёсцы Чавусава Другое Первамайскага раёну Мікалаеўскае вобласьці 25 студзеня 2019
Ruslan Koshulynskyi (cropped).jpg Руслан Кашулінскі
Зьвесткі пра кандыдата
Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» старшыня сэкрэтарыяту ды чалец палітычнае партыі «Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»», пражывае ў Львове 28 студзеня 2019
Кривенко 3 (cropped).jpg Віктар Крывенка
Зьвесткі пра кандыдата
Народны Рух Украіны народны дэпутат Украіны, намесьнік старшыні Камітэту Вярхоўнае Рады Ўкраіны па пытаньнях бюджэту, чалец палітычнае партыі «Народны Рух Украіны», пражывае ў мястэчку Курылаўка Петрыкоўскага раёну Днепрапятроўскае вобласьці 5 лютага 2019
Kuprii Vitalii Wiki Vadim Chuprina (cropped).jpg Віталь Купры
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне народны дэпутат Украіны, намесьнік старшыні Камітэту Вярхоўнае Рады Ўкраіны па пытаньнях заканадаўчага забесьпячэньня праваахоўнае дзейнасьці, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 15 студзеня 2019
Юлія Літвіненка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне часова не працуе, беспартыйная, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019
Ляшко, Олег Валерьевич 0076 Чуприна Вадим А (cropped).jpg Алег Ляшко
Зьвесткі пра кандыдата
Радыкальная партыя Алега Ляшко народны дэпутат Украіны, старшыня фракцыі Радыкальнае партыі Алега Ляшко ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны VIII скліканьня, чалец палітычнае партыі «Радыкальная партыя Алега Ляшко», пражывае ў Кіеве 25 студзеня 2019
Moroz 2003 (cropped 2).jpg Аляксандар Мароз
Зьвесткі пра кандыдата
Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза пэнсыянэр, чалец палітычнае партыі «Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза», пражывае ў Кіеве 25 студзеня 2019
Валентин Андреевич Наливайченко.jpg Валянцін Налівайчанка
Зьвесткі пра кандыдата
Грамадзка-палітычны рух Валянціна Налівайчанкі «Справядлівасьць» старшыня і чалец палітычнае партыі «Грамадзка-палітычны рух Валянціна Налівайчанкі «Справядлівасьць»», пражывае ў Кіеве 8 студзеня 2019
Nasirov cropped.jpg Раман Насіраў
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне прэзыдэнт грамадзкае арґанізацыі «Фэдэрацыя Дзюдо Ўкраіны», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 21 студзеня 2019
Андрэй Новак
Зьвесткі пра кандыдата
Патрыёт часова не працуе, чалец палітычнае партыі «Патрыёт», пражывае ў Каламыі Івана-Франкоўскае вобласьці 6 лютага 2019
Сяргей Насенка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне старшы кіруючы дырэктар ТАА «Інтернешнл Інвестмент Партнерс Україна», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 5 лютага 2019
Volodymyr Petrov portret (cropped).jpg Уладзімер Пятроў
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне прадусар ТАА «Люмпен Продакшн», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019
Official portrait of Petro Poroshenko.jpg Пятро Парашэнка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне прэзыдэнт Украіны, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 7 лютага 2019
Руслан Рыгаванаў
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства «Сэвастопальскі марскі рыбны порт», беспартыйны, пражывае ў Горлаўцы Данецкае вобласьці 5 лютага 2019
Skotsyk Vitaliy (cropped).jpg Віталь Скоцык
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне старшыня грамадзкае арґанізацыі «Аґрарная плятформа Віталь Скоціка», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 8 студзеня 2019
Smeshko.jpg Ігар Сьмяшко
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне прафэсар катэдры міжнародных мэдыякамунікацыяў і камунікацыўных тэхналёґіяў Інстытута міжнародных адносінаў КНУ імя Тараса Шаўчэнкі, чалец палітычнае партыі «Сіла і гонар», пражывае ў Кіеве 30 студзеня 2019
Аляксандар Салаўёў
Зьвесткі пра кандыдата
Разумная сіла намесьнік дырэктара ТАА «Юридична компанія „ФЕБ“», чалец палітычнае партыі «Разумная сіла», пражывае ў Кіеве 8 лютага 2019
Taruta-mariupol.jpg Сяргей Тарута
Зьвесткі пра кандыдата
Аснова народны дэпутат Украіны, чалец палітычнае партыі «Аснова», пражывае ў Марыюпалі 29 студзеня 2019
Yulia Tymoshenko 2018 Vadim Chuprina (cropped).jpg Юлія Цімашэнка
Зьвесткі пра кандыдата
Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» народны дэпутат Украіны, старшыня фракцыі палітычнае партыі «Усеўкраінскае аб’яднаньне „Бацькаўшчына“» у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны VIII скліканьня, чалец Камітэту Вярхоўнае Рады Ўкраіны па пытаньнях правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў і міжнацыянальных адносін, чалец палітычнае партыі «Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»», пражывае ў мястэчку Казын Абухаўскага раёну Кіеўскае вобласьці 25 студзеня 2019
Юры Цімашэнка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне народны дэпутат Украіны, чалец Камітэту Вярхоўнае Рады Ўкраіны па пытаньнях прадухіленьня і супрацьдзеі карупцыі, беспартыйны, пражывае ў Каламыі Івана-Франкоўскае вобласьці 6 лютага 2019
Шевченко Ігор Анатолійович (cropped).jpg Ігар Шаўчэнка
Зьвесткі пра кандыдата
самавылучэньне прэзыдэнт дабрачыннае арґанізацыі «Пасьпяховая Ўкраіна», беспартыйны, пражывае ў Кіеве 4 студзеня 2019
Олександр Шевченко (cropped).jpg Аляксандар Шаўчэнка
Зьвесткі пра кандыдата
УКРОП народны дэпутат Украіны, чалец палітычнае партыі «УКРОП», пражывае ў вёсцы Паляніца места Ярэмчэ Івана-Франкоўскае вобласьці 21 студзеня 2019

Зьнятыя кандыдатуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле закону кандыдат у прэзыдэнты можа зьняць з рэґістрацыі сваю кандыдатуру па ўласным жаданьні або з стратаю працаздольнасьці. У сувязі з гэтым не пазьней чым за 23 дні (да 7 сакавіка ўлучна) да дня выбараў ён можа зьвярнуцца ў ЦВК з адпаведнаю заяваю [9]. Гэтым правам скарысталіся 5 кандыдатаў:

Фота Імя Суб’ект вылучэння Месца працы, пасада, партыйнасць, месца жыхарства Дата рэгістрацыі Дата адмены рэгістрацыі Кандыдат, на чыю падтрымку зняўся
AndriiSadovyi.JPG Андрэй Садавы
Зьвесткі пра кандыдата
Аб’яднаньне «Самадапамога» Львоўскі мэр, чалец палітычнае партыі Аб’яднаньне «Самадапамога», пражывае ў Львове 8 студзеня 2019 Анатоля Грыцэнка
Serhiy Kryvonos (cropped).jpeg Сяргей Крыванос
Зьвесткі пра кандыдата
Ваяры АТА першы намесьнік камандуючага Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, беспартыйны, пражывае ў Кіеве 5 лютага 2019 7 сакавіка 2019 Пятра Парашэнкі
Дзьмітро Гнап
Зьвесткі пра кандыдата
Сіла людзей фізычная асоба — прадпрымальнік, чалец палітычнае партыі «Сіла людзей», пражывае ў Кіеве 8 лютага 2019 8 сакавіка 2019 Анатоля Грыцэнка
Дзьмітро Дабрадомаў
Зьвесткі пра кандыдата
Грамадзкі рух «Народны кантроль» народны дэпутат Украіны, сакратар Камітэту Вярхоўнае Рады Ўкраіны па пытаньнях прадухіленьня і супрацьдзеі карупцыі, чалец палітычнае партыі «Грамадзкі рух Народны кантроль», пражывае ў Львове 25 студзеня 2019 8 сакавіка 2019 Анатоля Грыцэнка
Murayev Evgen (cropped).jpg Яўген Мураеў
Зьвесткі пра кандыдата
Нашы народны дэпутат Украіны, чалец палітычнае партыі «Нашы», пражывае ў Харкаве 15 студзеня 2019 8 сакавіка 2019 Аляксандар Вілкул

Адмоўлена ў рэґістрацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ЦВК адмовіла ў рэґістрацыі 48 кандыдатам, якія парушылі парадак вылучэньня або іх дакумэнты не адпавядалі нормам заканадаўства.

  • Ратуш В. Б.
  • Велідчэнка В. І.
  • Фаранюк С. Г.
  • Васіленка В. Д.
  • Баярскі Ю. М.
  • Рэкала П. Я.
  • Чаркасаз К. Г.
  • Лебядзінец В. В.
  • Прыданаў А. М.
  • Кавальчук А. Г.
  • Блашчук В. Ю.
  • Патапаў Д. В.
  • Гокаў А. П.
  • Чапей В. В.
  • Цішчанка А. О.
  • Андрухаў Я. І.
  • Піліпенка Н. І.
  • Жамойда А. Л.
  • Касьяненка Д. Л.
  • Качаноўская Я. П.
  • Сіманенка П. М.
  • Кастанчук Т. Д.
  • Земская Н. В.
  • Галан А. Г.
  • Кабілінскі М. І.
  • Таранец М. С.
  • Губенка А. І.
  • Касьяненка Б. П.
  • Марушчынец В. І.
  • Сахно Б. М.
  • Ганчароў А. О.
  • Украінчук Л. І.
  • Качайла І. І.
  • Міралюб Н. А.
  • Іваніцкі Ю. П.
  • Галасны М. І.
  • Юрчанка Ю. І.
  • Збьіранік Я. М.
  • Рачок А. В.
  • Сьпірына А. І.
  • Сухіх І. А.
  • Опра С. О.
  • Булах М. Ю.
  • Кананенка В. В.
  • Алейнік У. М.
  • Саўчанка Н. В.
  • Паўлічэнка Д. О.
  • Сутковы А. М.

Палітычная падтрымка кандыдатаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прадстаўленыя асобы, што разглядаліся як патэнцыйныя кандыдаты на Прэзыдэнцкіх выбарах Украіны, а таксама лідэры палітычных сілаў і кіраўнікі местаў, якія падтрымалі кандыдатаў на пасаду Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 2019 року:

Падтрымка адным кандыдатам іншага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: #Зьнятыя кандыдатуры

Падтрымка кандыдатаў грамадзкімі арґанізацыямі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сацыяляґічныя апытаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 году (сацыялягічныя апытаньні)
Ґрафік пабудаваны на ґрунце зьвесткаў аўтарытэтных сацыяляґічных кампаніяў (КМІС, Цэнтар Разумкова, Рэйтынґ, Сацыяльны Маніторынґ, GFK Ukraine)

Хада галасаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўка выбарцаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўка выбарцаў па вобласьцях (І тур)
Яўка выбарцаў па акругах (І тур)

Па стане на 11 гадзіну яўка выбарцаў па Ўкраіне складала 16,65%, найвышэйшая — у Запарожскай (20,74%) ды Луганскай (20,60%) вобласьцях, найніжэйшая — у Закарпацкай (8,26%) ды Чарнавіцкай (10,43%) вобласьцях.

Па стане на 15 гадзіну яўка складала 45,11%, найвышэйшая — у Запарожскай (49,08%) ды Палтаўскай (48,82%) вобласьцях, найніжэйшая — у Закарпацкай (29,28%) ды Чарнавіцкай (36,41%) вобласьцях.

Па стане на 20 гадзіну яўка складала 62,80%, найвышэйшая — у Львоўскай (68,91%) ды Валынскай (68,40%) вобласьцях, найніжэйшая — у Закарпацкай (47,00%) ды Чарнавіцкай (56,10%) вобласьцях.

Яўка па рэґіёнах, %[38]
Рэґіён а 11:00 а 15:00 а 20:00
Віньніцкая вобласьць 16,87 46,74 65,07
Валынская вобласьць 14,80 48,19 68,40
Днепрапятроўская вобласьць 19,49 48,69 66,00
Данецкая вобласьць 18,17 44,31 59,47
Жытомірская вобласьць 16,64 47,07 64,58
Закарпацкая вобласьць 8,26 29,28 47,00
Запароская вобласьць 20,74 49,08 64,37
Івана-Франкоўская вобласьць 11,51 38,51 61,96
Кіеўская вобласьць 17,98 47,07 66,50
Кіраваградзкая вобласьць 20,04 47,57 61,96
Луганская вобласьць 20,60 45,05 56,78
Львоўская вобласьць 12,40 41,15 68,91
Мікалаеўская вобласьць 19,00 45,80 60,20
Адэская вобласьць 14,73 41,83 58,40
Палтаўская вобласьць 20,35 48,82 65,79
Ровенская вобласьць 14,11 46,62 64,97
Сумская вобласьць 19,20 48,11 64,45
Тарнопальская вобласьць 12,46 42,49 66,11
Харкаўская вобласьць 17,07 45,93 64,53
Хэрсонская вобласьць 18,88 43,76 57,65
Хмяльніцкая вобласьць 16,67 46,88 65,11
Чаркаская вобласьць 19,71 47,41 63,17
Чарнавіцкая вобласьць 10,43 36,41 56,10
Чарнігаўская вобласьць 20,00 48,69 65,37
м.Кіеў 15,60 46,62 68,05
Замежная выбарчая акруга 12,62
Украіна 16,65 45,11 62,80


Другі тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўка выбарцаў па вобласьцях (ІІ тур)
Яўка выбарцаў па акругах (ІІ тур)
Яўка па рэґіёнах, %[39]
Рэґіён а 11:00 а 15:00 а 20:00
Віньніцкая вобласьць 17,06 45,52 62,52
Валынская вобласьць 13,99 43,77 64,25
Днепрапятроўская вобласьць 23,21 50,9 65,82
Данецкая вобласьць 20,89 44,82 57,21
Жытомірская вобласьць 17,42 44,63 61,15
Закарпацкая вобласьць 8,64 29,64 46,38
Запароская вобласьць 24,62 50,8 64,26
Івана-Франкоўская вобласьць 10,81 37 59,86
Кіеўская вобласьць 19,61 47,93 64,21
Кіраваградзкая вобласьць 22,53 47,73 60,53
Луганская вобласьць 22,71 45,05 56,33
Львоўская вобласьць 12,14 40,34 67,34
Мікалаеўская вобласьць 22,95 48,33 60,66
Адэская вобласьць 17,35 43,96 58,94
Палтаўская вобласьць 22,53 50,37 64,88
Ровенская вобласьць 13,84 42,26 60,72
Сумская вобласьць 20,54 47,93 62,52
Тарнопальская вобласьць 11,6 40,79 63,9
Харкаўская вобласьць 19,63 48,18 64,6
Хэрсонская вобласьць 22,06 45,54 57,42
Хмяльніцкая вобласьць 15,89 44,85 62,64
Чаркаская вобласьць 21,04 47,34 60,91
Чарнавіцкая вобласьць 10,9 34,93 54,09
Чарнігаўская вобласьць 20,13 48,55 62,6
м.Кіеў 16,45 46,14 65,86
Замежная выбарчая акруга -
Украіна 18,15 45,26 62,06


Экзыт-полы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва/Замоўца Хто праводзіць Колькасьць дзялянкаў у выбарцы Колькасьць рэспандэнтаў
Volodymyr Zelensky in March 31, 2019 (I).png
Зяленскі
Official portrait of Petro Poroshenko (cropped).jpg
Парашэнка
Yulia Tymoshenko 2018 Vadim Chuprina (cropped).jpg
Цімашэнка
Boiko Yurii Wiki Vadim Chuprina.jpg
Бойка
Msc 2006-Saturday, 16.00 - 18.00-Grytsenko.jpg
Грыцэнка
Smeshko.jpg
Сьмяшко
Ляшко, Олег Валерьевич 0076 Чуприна Вадим А (cropped).jpg
Ляшко
Oleksandr Vilkul 2013 (5) (cropped).jpg
Вілкул
Ruslan Koshulynskyi (cropped).jpg
Кашул.
Іншыя
кандыдаты
Нацыянальны экзыт-пол КМІС, Цэнтар Разумкова, ДэмІніцыятывы 400 19 431 30,6% 17,8% 14,2% 9,7% 7,1% 6,5% 4,7% 4,0% 1,7% 3,7%
Экзыт-пол «ТСН» KANTAR TNS ды Info Sapiens 600 20 000 30,1% 18,5% 14,0% 9,1% 7,6% 6,6% 5,0% 3,7% 5,4%
Экзыт-пол даляканалаў «112 Україна» ды NewsOne Цэнтар «Сацыяльны маніторынґ», УІСД 500 26 548 30,9% 18,8% 13,7% 10,0% 7,4% 6,6% 4,2% 3,3% 2,0% 3,1%
Экзыт-пол СОЦЫС СОЦЫС 430 15 405 29,3% 19,2% 13,8% 9,2% 7,9% 6,7% 4,6% 3,3% 2,3% 3,7%

Назіральнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйныя назіральнікі ад замежных дзяржаваў і міжнародных арґанізацыяў, зарэґістраваныя па стане на 2 красавіка:[40]

Дзяржава Колькасьць
назіральнікаў
ЗША 63
Польшча 40
Славаччына 16
Францыя 15
Нямеччына 13
Летува 5
Чэхія 5
Японія 5
Ярданія 4
Гішпанія 4
Швэцыя 4
Нарвэґія 3
Турэччына 3
Бэльґія 2
Партуґалія 2
Азэрбайджан 1
Малдова 1
Швайцарыя 1
Агульная колькасьць 187
 
Назва міжнароднае арґанізацыі Колькасьць
назіральнікаў
Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арґанізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе 808
Эўрапейская сетка арґанізацыяў па назіраньні за выбарамі (ENEMO) 373
Сусьветны Канґрэс Украінцаў 219
Міжнародная няўрадавая арґанізацыя «CANADEM» 164
Парлямэнцкая асамблея АБСЭ 118
Нацыянальны Дэмакратычны Інстытут Міжнародных Адносінаў 83
Украінскі канґрэсавы камітэт Амэрыкі 78
Грамадзкі зьвяз «Міжнародная Супольнасьць па Правах Чалавека» 65
Міжнародны рэспубліканскі інстытут (МРІ) 55
Камітэт «За адкрытую дэмакратыю» 40
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы 36
Міжнародная арґанізацыя «Silba — Ініцыятыва за дыялёґ і дэмакратыю» 32
Дабрачынны фонд «Міжнародная камісія па правах чалавека» 29
Парлямэнцкая асамблея НАТО 23
Эўрапейскі парлямэнт 13
Міжнародны экспэртны цэнтар выбарчых сыстэмаў (ICES) 9
Эўрапейская плятформа за дэмакратычныя выбары 6
Арґанізацыя за Дэмакратыю ды Эканамічны Розьвітак — ГУАМ 6
Агульная колькасьць 2157

Спробы ўмяшаньня ў выбарчы працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У этэры даляпраґрамы «Свобода слова» кіраўнік ДКІБ СБУ Аляксандар Клімчук адзначыў, што РФ спрабавацьме ўмяшацца ў выбарчы працэс. Паводле яго, асноўныя намаганьні будуць накіраваныя на кібэрнэтычныя атакі на аб’екты крытычнае інфраструктуры (электронныя сыстэмы ЦВК, аб’екты транспарту, энэрґетыкі і г. д.) ды інфармацыйныя ўплывы на грамадзянаў (уплыў праз інтэрнэт-рэсурсы, сацсеткі). Ён адзначыў, што набыты з 2014 року досьвед ды абнаўленьне тэхнічнае базы дае змогу СБУ эфэктыўна супрацьдзеяць кібэратакам.[41]

За 2018 было заблякавана каля 300 кібэратакаў. Некаторыя зь іх па сваіх наступствах маглі быць ня менш, ніж вірус Petya A — у тым ліку й атака на энэрґетыку, вірус Grey Energy, які быў пасьлядоўнікам Black Energy, у гэтым годзе мы заблякавалі

[42]

Старшыня перадвыбарчага штабу кандыдата ў прэзыдэнты Анатоля Грыцэнка Віктар Чумак заявіў пра праслухоўваньне іх офісу і прад’явіў сродкі праслухоўваньня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны[43]. На пачатку сакавіка 2019 року падобныя паведамленьні зьявіліся адносна кандыдата Ўладзімера Зяленскага — ля офісу студыі «Квартал 95» МУС Украіны было знойдзенае праслухоўвальнае абсталяваньне, што належыць СБУ, аднак СБУ адразу ж заявілі пра падрыў апэрацыі супраць невядомага чалавека[44].

Прадстаўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Томас Раймэр заявіў, што расейцаў вылучаць зь сьпісу назіральнікаў на выбарах ва Ўкраіне.[45]

У студзені ‒ сакавіку 2019 року СБУ выкрыла і спыніла супрацьпраўную дзейнасьць разгалінаванае і глыбока закансьпіраванае аґентурнае сеткі інтэрнэт-аґітатараў, які дзеялі праз сацыяльныя сеткі «Facebook», «ВКонтакте» ды «Twitter», пашыраючы ў сетцы Інтэрнэт матэрыялы, накіраваныя на штучнае абвастрэньне грамадзка-палітычнае сытуацыі напярэдадні і падчас правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў. Да гэтае ґрупы ўваходзілі мешканцы Кіеўскае, Адэскае, Мікалаеўскае, Запароскае, Днепрапятроўскае, Сумское і Чарнігаўскае вобласьцяў. Зафіксавалі 17 фактаў умяшаньня расейскіх адмысслужбаў у выбарчыя працэсы ў краіне праз праплачанае распаўсюджваньне фэйкавае інфармацыі[46].

Скандалы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На выбарах 2019 актыўна задзеяныя тэхналёґіі прамога і ўскоснага подкупу выбарцаў. Схэма набыцьця некалькіх адсоткаў галасоў можа спрацаваць незаўважна — праз сеткі дэпутатаў-мажорытарнікаў і прадстаўнікоў орґанаў самакіраваньня. Так, напярэдадні выбараў праваахоўнікі адкрылі крымінальныя справы пра подкуп галасоў выбарцаў, якія тычацца чатырох кандыдатаў у прэзыдэнты. Як паведаміў старшыня МУС Арсэн Авакаў, паліцыя атрымала паведамленьні пра подкуп на карысьць кандыдатаў Пятра Парашэнкі, Юліі Цімашэнкі, Сяргея Таруты ды Анатоля Грыцэнка. Таксама ў Адэскай вобласьці ліквідавалі сетку подкупу выбарцаў на карысьць кандыдата на пасаду прэзыдэнта Юліі Цімашэнкі. Адбылася спроба подкупу кандыдата Юрыя Цімашэнка. Кандыдату прапаноўвалі 5 млн грыўняў (у даляравым эквіваленце) за зьняцьце кандыдатуры, замоўцам ёсьць народны дэпутат Валеры Дубіль. Таксама па заяве дырэктара сацыяляґічнае службы «Ўкраінскі баромэтар» Віктара Нябожанка, супраць кандыдата Цімашэнка было адразу некалькі тэхнічных кандыдатаў-спойлераў, нават цёзка.[47][48][49][50][51][52]

Здача аналізаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зяленскі прапанаваў, а Пятро Парашэнка падтрымаў здачу аналізаў на наяўнасьць алькаголю ды наркотыкаў у арґанізме. 4 красавіка ў штабе Парашэнкі паведамілі, што ён плянуе здаць аналізы 5 красавіка ў мэдпункце стадыёна НСК «Алімпійскі», да чаго ён заклікаў і свайго апанэнта Зяленскага. Аднак, у штабе Ўладзімера паведамілі, што яны не давяраюць мэдпункту, паколькі ён знаходзіцца пад кантролем людзей ва ўладзе і пад іх ціскам. Таму ён плянуе здаць аналізы ў клініцы «Eurolab»[53][54]. Уранку 5 красавіка Ўладзімер Зяленскі здаў аналізы ў прыватнай клініцы, а Пятро Парашэнка — у мэдычнай частцы стадыёна «Алімпійскі»[55][56]. Стала таксама вядома, што адным з уладальнікаў прыватнае клінікі «Eurolab», дзе здаў аналізы Зяленскі, ё Андрэй Пальчэўскі — украінскі[57] прадпрымальнік і тэлевядучы, які адкрыта падтрымлівае яго на прэзыдэнцкіх выбарах. Таксама ён быў намесьнікам міністра моладзі і спорту Равіля Сафіульліна за часамі прэзыдэнта Віктара Януковіча.[58]

Пры публікацыі аналізаў Зяленскага было заўважана, што на блянку зь яго аналізамі стаіць дата 2 красавіка 2019, а мела б быць 5 красавіка. Пазнейша былі апублікаваныя аналізы з датаю 5 красавіка[59]. Уладзімер Клічко прапанаваў здаць аналізы ў міжнародную лябараторыю, але Ўладзімер Зяленскі грэбаваў яго прапановаю[60].

Здача аналізаў выклікала актыўнасьць у сацсетках. Некалькі дзён карыстальнікі абмяркоўвалі гэтую падзею і намалявалі вялікую колькасьць фотажабаў[61].

Фота з Пуціным[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для аґітацыі супраць Зяленскага Парашэнкі ўжываў ягонае фота з Пуціным. Аднак, такая рэкляма не спадабалася шматлікім украінцам і ад яе вырашылі адмовіцца[62].

Ролік з наркотыкам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 красавіка 2019 року ў сетцы зьявіўся падроблены ролік Зяленскага, дзе яго зьбівае Камаз і паказваецца дарожка з наркотыкам, намякаючы на тое, што Ўладзімер Зяленскі ё наркаманам. Ролік зьявіўся на рэсурсе, што належыць Пятру Парашэнку. Даволі хутка яго адтуль выдалілі[63]. Адміністрацыя прэзыдэнта так і не патлумачыла, як ролік апынуўся на іх Telegram-канале[64].

Дэбаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятро Парашэнка на НСК «Алімпійскі» 14.04.2019

Пасьля першакрасавіцкае прапановы правесьці дэбаты кандыдатаў ад Нацыянальнае грамадзкае тэлерадыёкампаніі Ўкраіны і Пятро Парашэнка, і Ўладзімер Зяленскі пагадзіліся, але пазьней паліткансультант штабу шоўмэна Дзьмітро Разумкоў удакладніў гэтую пазыцыю[65]:

Пытаньне ў тым, ці гэта трэба, а акрамя таго, дужа не хочацца ісьці на павадку ў кагосьці. Калі цябе спрабуюць зацягнуць у гэты працэс, бо думаюць, што разумнейшыя.

Увечары 3 красавіка Ўладзімер Зяленскі запісаў відэазварот, дзе ён заявіў, што згодны на дэбаты пры пэўных умовах:

Чакаю на вас тут, на НСК «Алімпійскі». Дэбаты адбудуцца перад народам Украіны. Усе каналы маюць права трансьляваць дэбаты нажыва, усе журналісты маюць права прысутнічаць. Кандыдаты павінны абавязкова прайсьці экспэртызу і давесьці народу, што сярод іх няма ані алькаголікаў, ані наркаманаў. Краіне патрэбны здаровы прэзыдэнт. Даю вам 24 гадзіны. Думай-це.

https://www.pravda.com.ua/news/2019/04/3/7211209/ Зеленський дав Порошенку 24 години: хоче дебатів на Олімпійському

Уранку 4 красавіка Пятро Парашэнка адказаў на гэты зварот:

Правілы дэбатаў прапісаныя ў законе пра выбары Прэзыдэнта, пачытайце калі ласка. Яны могуць адбывацца на базе Грамадзкага тэлебачаньня з трансьляцыяю па ўсіх тэлеканалах для дзясяткаў мільёнаў людзей. Але стадыён, так стадыён.

https://www.pravda.com.ua/news/2019/04/4/7211226/ Порошенко відповів Зеленському щодо дебатів: Стадіон, так стадіон

5 красавіка абодва кандыдаты здалі аналізы.

Першая размова з Парашэнкам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 красавіка 2019 року Пятро Парашэнка прыйшоў на здымкі перадачы на канале 1+1. Ён прапанаваў вядучым зьвязацца з Уладзімерам Зяленскім, каб распачаць дэбаты. Вядучыя датэлефанаваліся да Ўладзімера і спрабавалі прыцягнуць яго да дэбатаў. Але размовы не атрымалася. Зяленскі яшчэ раз паўтарыў, што ён гатовы прыйсьці на дэбаты толькі 19 красавіка на стадыёне і кінуў слухаўку.[66]

Дэбаты 19 красавіка на стадыёне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дэбаты кандыдатаў у Прэзыдэнты Ўкраіны 2019 на стадыёне «Алімпійскі»

Дэбаты 19 красавіка ў студыі Грамадзкага тэлебачаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятро Парашэнка выступаў у студыі адзін, паколькі Зяленскі, які папярэджваў, што не прыедзе, так і не прыехаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ва Ўкраіне прызначылі дату правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў
  2. ^ Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны. Територіальні виборчі округи на виборах Президента України 2019
  3. ^ ЦВК офіційно оголосила результати 1-го туру президентських виборів // Радіо Свобода Праверана 7 квітня 2019 г.
  4. ^ ЕКЗИТ-ПОЛ: ЗЕЛЕНСЬКИЙ ПОКАЗУЄ ПРИГОЛОМШЛИВИЙ РЕЗУЛЬТАТ // Українська правда Праверана 21 красавіка 2019 г.
  5. ^ Заяви до ЦВК у 2019 році подали 93 людини Праверана 2019-03-02 г.
  6. ^ Кандидати у президенти України-2019: остаточний список Праверана 2019-03-29 г.
  7. ^ Кандидати у президенти України-2019: список Праверана 2019-03-01 г.
  8. ^ Вибори президента будуть висвітлювати більше 100 представників ЗМІ Праверана 2019-03-02 г.
  9. ^ Кандыдаты ў Прэзыдэнты Ўкраіны 2019 - сьпіс кандыдатаў на Выбары 2019 Праверана 2019-03-20 г.
  10. ^ Політсили Гриценка та Садового заявили про готовність об’єднатися до президентських та парламентських виборів
  11. ^ Гройсман падтрымаў висунення Порошенка на вибори Праверана 2019-02-07 г.
  12. ^ а б Команда Гриценка поповнилась двома Миколаями. Українська правда. Праверана 17 грудня 2018 г. Архіўная копія ад 16 жовтень 2018 г.
  13. ^ Геннадій Кернес: Я поясню, чому підтримую Порошенка
  14. ^ Кравчук падтрымаў висунення Тимошенко в президенти. gordonua.com.
  15. ^ Опозиційний блок на з'їзді обрав кандидатом у президенти Вілкула Праверана 18 грудень 2018 г. Архіўная копія ад 19 грудень 2018 г.
  16. ^ Рабінович вирішив не йти в президенти. Цензор.нет. Архіўная копія ад 15 листопад 2018 г.
  17. ^ Рабінович: я не буду балотуватися на пост президента Праверана 2019-01-10 г. Архіўная копія ад 2019-01-10 г.
  18. ^ Бойко став кандидатом в президенти від «Опозиційної платформи — За життя» Праверана 2019-01-10 г. Архіўная копія ад 2019-01-10 г.
  19. ^ Ще один кандидат у Президенти готовий знятися на користь Гриценка
  20. ^ Мішель Терещенко: «Я повернуся до президентської кампанії після завершення воєнного стану» Архіўная копія Праверана 2018-12-17 г.
  21. ^ Мішель Терещенко йде в президенти: романтик, технічний кандидат чи переможець? Праверана 18 грудень 2018 г. Архіўная копія ад 2 жовтень 2018 г.
  22. ^ Терещенко падтрымаў кандидатуру Садового у президенти Праверана 4 січень 2019 г. Архіўная копія ад 3 січень 2019 г.
  23. ^ Микола Томенко йде в Президенти
  24. ^ Геннадій Труханов: «Я готовий повторно проголосувати за Порошенка»
  25. ^ Тягнибок не висувається в президенти, але пропонує іншу кандидатуру від націоналістів. Новое ВремяПраверана 16 жовтня 2018 г. Архіўная копія ад 16 жовтень 2018 г.
  26. ^ «Альтернатива» Єгора Фірсова приєдналася до «Громадянської позиції», давши старт великим об'єднавчим процесам
  27. ^ Віктор Чумак не йде в президенти і підтримує кандидатуру Гриценка Архіўная копія Праверана 2018-12-10 г.
  28. ^ Син головнокомандувача УПА нардеп Юрій Шухевич падтрымаў Петра Порошенка
  29. ^ Ющенко закликав підтримати Порошенка
  30. ^ Ярош падтрымаў Кошулинського як кандидата в Президенти
  31. ^ Соцмережі обурені: Азаров закликав голосувати за Зеленського
  32. ^ Тарута заявив про підтримку Тимошенко на виборах. LB.ua.
  33. ^ Ініціативна група «Першого грудня» підтримала Порошенка на виборах президента
  34. ^ Меджліс визначився з підтримкою на виборах президента України
  35. ^ Звернення Громадянського руху «Відсіч» щодо виборів президента України
  36. ^ а б в Кошулинського висунули в президенти від націоналістів. Що він обіцяє?(анг.)  Праверана 2019-03-31 г.
  37. ^ УНА-УНСО заявляє про підтримку Порошенка в другому турі
  38. ^ ЦВК — Активність виборців
  39. ^ ЦВК - Активність виборців
  40. ^ Офіційні спостерігачі від іноземних держав та міжнародних організацій на виборах Президента України 2019
  41. ^ Климчук: Росія готує масштабні кібератаки для підриву виборів в Україні Праверана 2019-02-12 г.
  42. ^ СБУ попередила про можливі нові кібератаки з боку РФ Праверана 2019-02-12 г.
  43. ^ У штабі Гриценка знайшли прослушку — Чумак
  44. ^ Прослуховування Зеленського: СБУ звинуватила МВС у зриві операції
  45. ^ ЦВК зареєструвала спостерігачів від ОБСЄ Праверана 2019-03-02 г.
  46. ^ СБУ фіксує потужну активізацію спецслужб РФ в інформаційному просторі України напередодні виборів Президента :: Служба безпеки України Праверана 2019-03-27 г.
  47. ^ Поліція розслідує факти підкупу виборців Порошенком та Тимошенко Праверана 2019-03-29 г.
  48. ^ МВС | Вибори 2019: Арсен Аваков зустрівся зі спостерігачами Світового Конгресу Українців та Національного Демократичного Інституту Праверана 2019-03-29 г.
  49. ^ Дубіль ігнорує виклики на допит в ДБР Праверана 2019-03-29 г.
  50. ^ Луценко показав нові докази скупки голосів за Тимошенко Праверана 2019-03-29 г.
  51. ^ Вибори президента: що потрібно знати українцям? Праверана 2019-03-29 г.
  52. ^ Вибори президента України-2019: хто стане наступним президентом Праверана 2019-04-15 г.
  53. ^ Штаб Зеленського запросив Порошенка здати аналізи в «незалежній лабораторії»
  54. ^ Зеленський наввипередки з Порошенком здав аналізи, УП, 5 квітня 2019
  55. ^ https://www.ukrinform.ua/rubric-elections/2674756-zelenskij-zdav-analizi.html
  56. ^ [1]
  57. ^ Чи позбавили Пальчевського російського громадянства?
  58. ^ [2]
  59. ^ Зеленський каже, що з датою аналізів «стався казус», УП, 5 квітня 2019
  60. ^ Кличко пропонує кандидатам пройти тест VADA, УП, 5 квітня 2019
  61. ^ «ТОБІ ЛИЧАТЬ МОЇ АНАЛІЗИ»: НОВА ХВИЛЯ ФОТОЖАБ ПРО ЗЕЛЕНСЬКОГО VS ПОРОШЕНКА, Таблоїд, 5 квітня 2019
  62. ^ «Яких ще доказів не вистачає?»: Порошенко використовував Путіна проти Зеленського, Політека, 9 квітня 2019
  63. ^ У соцмережах з’явилось нове відео із Зеленським, фурою і наркотиками, УП, 12 квітня 2019
  64. ^ У Порошенка опублікували ролик, де фура збиває Зеленського, УП, 11 квітня 2019
  65. ^ Порошенко VS Зеленський: чи будуть дебати?
  66. ^ Порошенко проти Зеленського: хто програв, а хто посилив позиції, ФАКТИ.ICTV, 12 квітня 2019

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне 2019 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў