Хмара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аблокі

Хма́ра — назіраемыя ў атмасфэры, скупкі вадзянога пара скандэнсаваныя ў кроплі ці крышталікі лёду, якія знаходзяцца на некаторай вышыні. Ахалоджаньне зьмяншае здольнасьць паветра да затрыманьня вадзянога пара. Далейшае ахалоджаньне ніжэй тэмпэратуры кроплі расы выклікае кандэнсацыю. Павялічэньне хмаравых элемэнтаў і ўзрастаньні іх хуткасьці падзеньня, яны выпадаюць на паверхню ў выглядзе ападкаў.

Звычайна хмары зьяўляюцца ў трапасфэры. Трапасфэрныя хмары падзяляюцца на розныя віды згодна зь міжнароднай клясыфікацыяй хмараў. Рэдка сустракаюцца хмары на вышынях ад 20 да 80 км.

Утварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвараюцца хмары пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэньня на ядрах кандэнсацыі. Дыямэтар кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра хмары — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюць туман. Узбуйненьне прадуктаў кандэнсацыі выклікае атмасфэрныя ападкі (дождж, сьнег, град).

Узьнікненьне аблокаў — вынік адыябатычнага ахалоджваньня паветра пры ягоным пад’ёме, радзей — вынік ахалоджваньня ад падсьцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешваньня паветра. Пад’ём паветра, неабходны для ўтварэньня хмараў, адбываецца пры канвэкцыі ў атмасфэры (канвэкцыйныя воблакі), пры ўзыходзячым сьлізгальным пад’ёме паветра на франтах атмасфэрных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасфэры й іншыя. Большая частка аблокаў засяроджана ў трапасфэры, але зрэдку назіраюцца ў стратасфэры (пераважна перламутравыя воблакі) і ў мэзасфэры (серабрыстыя воблакі).

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясыфікацыя аблокаў

Паводле міжнароднай клясыфікацыі хмары ў залежнасьці ад іхнай ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле зьнешняй будовы і разьмяшчэньня на ярусах хмары маюць 10 асноўных формаў: у верхнім ярусе перыстыя воблакі, перыста-слаістыя воблакі і перыста-кучавыя воблакі (на вышыні больш за 6 км), у сярэднім — высокакучавыя воблакі і высокаслаістыя воблакі (на вышыні 2—6 км), у ніжнім — слаіста-кучавыя воблакі, слаістыя воблакі і слаіста-дажджавыя воблакі (вышыня іхнай ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вэртыкальнага разьвіцьця — кучавыя воблакі і кучава-дажджавыя воблакі з вэртыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іхныя асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія часткі могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса.

Паводле міжнароднай клясыфікацыі хмары падзяляюцца на:

  • перыстыя (Cirrus)
  • перыста-кучавыя (Cirrocumulus)
  • перыста-слаістыя (Cirrostratus)
  • высока-кублаватыя (Altocumulus)
  • высока-слаістыя празрыстыя (Altostratus translucidus)
  • слаіста-дажджавыя (Nimbostratus)
  • слаістыя (Stratus)
  • кублаватыя (Cumul)
  • кублавата-дажджавыя (Cumulonimbus)
  • серабрыстыя

Воблачнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сукупнасьць аблокаў называецца воблачнасьцю. Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сфэры на Зямлі і зьмяшчаюць каля 109 тон вады. На працягу году розныя тыпы аблокаў маюць розную паўтаральнасьць.

Воблакі ўплываюць на фармаваньне надвор’я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, зьяўляюцца зьвяном кругазвароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кілямэтраў, пераносіць і пераразьмяркоўваць вялізныя масы вады.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]