Ян Андрэй Борх
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
![]() Ян Андрэй Борх. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
![]() Герб «Тры каўкі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | Курляндыя, Латвія |
Памёр | Варшава, Мазавецкае ваяводзтва[d], Велікапольская правінцыя, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая |
Род | Борхі |
Дзеці | Міхал Ян Борх, Юзэф Борх і Ізабэла Людвіка Борх |
Дзейнасьць | дыплямат |
Ян Андрэй Борх (1715? — 3 кастрычніка 1780) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Падкаморы (1744—1765) і ваявода інфлянцкі (1765), падкаморы каронны (1765—1780) і канцлер вялікі каронны (1780)[2]. Трымаў Люцынскае староства.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З шляхецкага роду Борхаў гербу «Тры каўкі», сын Юрыя, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, судзьдзі земскага інфлянцкага (1683—1722), пляменьнік Фабіяна Казімера.
Абіраўся паслом на соймы 1735, 1746, 1758, 1760, 1761, 1762 і 1764.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Саса, выступаў за абраньне ягонага сына Караля на Курляндзкі сталец, дзеля чаго езьдзіў з дыпляматычнай місіяй у Маскву ў 1763.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ Валерый Пазднякоў. Борхі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 339.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Jan Andrzej Józef Borch h. Trzy Kawki(пол.). Sejm-Wielki.pl . Праверана 19 студзеня 2011 г.