Зілупскі край
| Зілупскі край | |
| лат. Zilupes novads | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Латвія |
| Статус | край |
| Уваходзіць у | этнаґрафічную вобласьць Латгалія |
| Адміністрацыйны цэнтар | Зілупэ |
| Улучае | 3 воласьці і горад Зілупэ |
| Найбольшы горад | Зілупэ |
| Дата ўтварэньня | 2002 |
| Дата скасаваньня | 30 чэрвеня 2021 |
| Старшыня думы | Алегс Агафонаўс |
| Афіцыйныя мовы | латыская |
| Насельніцтва (2010) | 3714 чал. |
| Нацыянальны склад | расейцы, латышы, беларусы |
| Канфэсійны склад | праваслаўныя, каталікі |
| Плошча | 308,9 км² |
| Месцазнаходжаньне Зілупскага краю | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +2 (+3 улетку) |
| Код ISO 3166-2 | LV-110 |
| Інтэрнэт-дамэн | .lv |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Зі́лупскі край (па-латыску: Zilupes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе зь Люцынскім краем, на заходнім поўдні — з Дагдзкім краем, на поўдні — з Дрысенскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі, на ўсходзе — зь Себескім раёнам Пскоўскае вобласьці Расеі. Мяжа зь Беларусьсю цалкам праходзіць па рацэ Сінюха (Зілупэ).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя сучаснага краю ўваходзіла ў склад Люцынскага павету Віцебскае губэрні. Пасьля атрыманьня незалежнасьці 18 лістапада 1918 году тэрыторыя краю ўваходзіла ў Люцынскі павет. З 1949 па 1959 гады тэрыторыя краю ўваходзіла ў тэрыторыю Зілупскага, а з 1959 году — у тэрыторыю Люцынскага раёну. У той час, як і іншыя раёны тагачаснага СССР, тэрыторыя раёну падзялялася на сельсаветы. У 1990 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці сельсаветы рэфармаваны ў воласьці.
Першапачаткова край паўстаў у 2002 годзе, як адміністрацыйная адзінка ў складзе Люцынскага раёну. У той час Зілупскі край падзяляўся на горад Зілупэ (адміністрацыйны цэнтар) і Залескую воласьць. З 2009 году край стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, на гэты ж год прыпадае павелічэньне тэрыторыі краю: да яго былі далучаны Лаўдэрская і Пасіенская воласьці.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 3714 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы і расейцы, апроч іх таксама існуе значная доля карэннага беларускага насельніцтва.
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад краю ўваходзіць тры воласьці і горад Зілупэ, які лічыцца асобнай ад воласьцяў адзінкай.
| Назва | Назва ў арыґінале | Адміністратыўны цэнтар |
|---|---|---|
| Залеская воласьць | Zaļesjes pagasts | с. Залесьсе |
| м. Зілупэ | Zilupes pilsēta | Зілупэ |
| Лаўдэрская воласьць | Lauderu pagasts | с. Лаўдэры |
| Пасіенская воласьць | Pasienes pagasts | с. Пасіенэ |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз тэрыторыю адзінкі праходзіць значная аўтамаґістраль Е22, якая зьвязвае заходняе ўзьбярэжжа Ўэйлзу і ўсходную Сыбір. На мяжы з Расеяй знаходзіцца прапускны пункт Церахава-Засіціна. Аўтадарогамі населеныя пункты краю зьвязаны зь іншымі гарадамі і сёламі навакольных раёнаў. Буйная аўтамабільная сувязь краю зь Беларусьсю адсутнічае з нагоды вельмі кароткай мяжы Зілупскага краю з Дрысенскім раёнам.
Таксама праз край праходзіць чыгунка Рыга — Масква.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Зілупскі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў