Сінюха (прытока Вялікай)
- У гэтага тапоніму ёсьць і іншыя значэньні, глядзіце старонку Сінюха (неадназначнасьць).
Рака | |
Сінюха | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
Выток | балоты на захад ад Асьвейскага возера |
Вышыня вытоку | 131,1 |
Вусьце | Вялікая Рака |
Краіны басэйну | |
Даўжыня | 195 км |
Плошча басэйну | 2040 км² |
![]() |
Сіню́ха (па-латыску: Zilupe, па-расейску: Синяя) — рака ў Дрысенскім раёне Беларусі, Латвіі і Пскоўскай вобласьці Расеі, прытока ракі Вялікай. На тэрыторыі Латвіі называецца Зілупэ, на тэрыторыі Расеі — Сіняя. Даўжыня 195 км, плошча басэйну 2040 км², сярэдні расход вады за 27 км ад горла 10,1 м³/с.
Належыць да басэйну Балтыйскага мора. Пачынаецца ў балотах на захадзе ад Асьвейскага возера. Найбольшая прытока: Верша. На рацэ знаходзяцца места Зілупэ (Латвія) і вёска Краснагародзк (Расея).
У верхнім цячэньні рака ўяўляе зь сябе нешырокі ручай. Спачатку па ёй праходзіць граніца Беларусі з Латвіяй, пасьля Латвіі з Расеяй, ніжэй рака заходзіць на тэрыторыю Латвіі. У межах места Зілупэ за 60 кілямэтраў ад вытоку шырыня ракі не перавышае 10 мэтраў, у русьле бачнае каменьне і пясчанае дно, хуткасьць плыні высокая. Ніжэй за Зілупэ ў раку ўпадаюць некалькі прытокаў — ейная шырыня павялічваецца да 10—15 мэтраў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сінюха (прытока Вялікай) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў