Пятро Парашэнка
Пятро Аляксеевіч Парашэнка лац. Piatro Alaksiejevič Parašenka | |||||||
па-ўкраінску: Петро́ Олексі́йович Пороше́нко | |||||||
5-ы прэзыдэнт Украіны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
7 чэрвеня 2014 — 20 траўня 2019 | |||||||
Прэм’ер-міністар: |
Арсень Яцанюк, Уладзімер Гройсман | ||||||
Папярэднік: | Аляксандар Турчынаў (в. а.) | ||||||
Наступнік: | Уладзімер Зяленскі | ||||||
2-і Міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны | |||||||
23 сакавіка 2012 — 24 сьнежня 2012 | |||||||
Прэзыдэнт: | Віктар Януковіч | ||||||
Прэм’ер-міністар: | Мікола Азараў | ||||||
Папярэднік: | Андрэй Клюеў | ||||||
Наступнік: | Ігар Прасолаў | ||||||
9-ы Міністар замежных справаў Украіны | |||||||
9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010 | |||||||
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка | ||||||
Папярэднік: | в. а. Уладзімер Хандогій | ||||||
Наступнік: | Канстанцін Грышчанка | ||||||
Старшыня рады Нацыянальнага банку Ўкраіны | |||||||
22 лютага 2007 — 9 кастрычніка 2009 | |||||||
4-ы Сакратар РНБА Ўкраіны | |||||||
8 лютага 2005 — 8 верасьня 2005 | |||||||
Папярэднік: | Уладзімер Радчанка | ||||||
Наступнік: | Анатоль Кінах | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
26 верасьня 1965[1][2][3][…] (59 гадоў) Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР | ||||||
Партыя: | беспартыйны | ||||||
Сужэнец: | Марына | ||||||
Дзеці: | сыны — Аляксей і Міхайла, дочкі — Яўгенія і Аляксандра | ||||||
Бацька: | Аляксей Іванавіч Парашэнка[d] | ||||||
Маці: | Яўгенія Грыгарчук[d] | ||||||
Адукацыя: | |||||||
Узнагароды: |
| ||||||
Пятро́ Аляксе́евіч Парашэ́нка (па-ўкраінску: Петро Олексійович Порошенко; нарадзіўся 26 верасьня 1965 году, Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР) — пяты прэзыдэнт Украіны (2014—2019), прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканьняў, міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю (з 23 сакавіка да 24 сьнежня 2012 року), міністар замежных справаў (з 9 кастрычніка 2009 да 11 сакавіка 2010), сябра Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны (2007—2014). Заслужаны эканаміст Украіны.
25 траўня 2014 году абраны на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, атрымаўшы паўнамоцтвы 7 чэрвеня 2014 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сканчэньня з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў асьпірантуры (1989—1992), працаваў асыстэнтам катэдры міжнародных эканамічных адносін.
У 1990—1991 — намесьнік генэральнага дырэктара Аб’яднаньня малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генэральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвэстыцыйны канцэрн».
У 1998 абраны ў Вярхоўную раду, уваходзіў у парлямэнцкую фракцыю аб’яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасьць» (пазьней — партыя). У складзе выбарчага блёку «Наша Ўкраіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 роках.
Зь ліпеня 2004 року — намесьнік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэньня партыі «Наша Ўкраіна» — у яе кіраўніцтве.
8 лютага 2005 прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. 5 верасьня 2005 пасьля вылучэньня супраць яго абвінавачваньняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачваньняў не пацьвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесьці публічныя прабачэньні.
З 22 лютага 2007 — старшыня Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны.
9 кастрычніка 2009 пастаўлены міністрам замежных справаў Украіны.
23 сакавіка 2012 прызначаны міністрам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны[4].
Са сьнежня 2012 року — народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня, пазафракцыйны. З пачатку 2014 году — кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2014 году.
25 траўня 2014 году абраны прэзыдэнтам Украіны. 7 чэрвеня 2014 году прайшла інагурацыя Пятра Парашэнкі. Ад Беларусі ў інаўгурацыі ўзяў удзел Аляксандар Лукашэнка[5].
Прэзыдэнцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пятро Парашэнка ўзяў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2014 году; і паводле іх вынікаў атрымаў больш за палавіну (54,7%) галасоў выбарцаў, набыўшы такім чынам перамогу ў першым туры. На выбарах выступаў у альянсе зь Віталем Клічком (пра што было абвешчана 29 сакавіка 2014 году на зьезьдзе партыі «УДАР»). Сьлёган перадвыбарчай кампаніі Парашэнкі — «Жыць па-новаму» (укр. «Жити по-новому»).
У 2019 годзе заявіў пра намер балятавацца на другі тэрмін і свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2019 году. Ў першым туры галасаваньня атрымаў 15,95%, другое месца пасьля Ўладзімера Зяленскага. Ў другім туры атрымаў 24,45%.
Прадпрымальніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Свой бізнэс Пятро Парашэнка пачаў з продажу какава-бабоў. У 1990-я гады ён набыў колькі кандытарскіх прадпрыемстваў, аб’яднаўшы ў групу «Рашэн», якая стала найвялікшым вытворцам кандытарскіх вырабаў Украіны (шэсьць камбінатаў ва Ўкраіне й адна фабрыка ў Ліпецку ў Расеі).
На сёньняшні дзень бізнэс Парашэнкі ўключае ў сябе аўтамабільныя ды аўтобусныя заводы (Луцкі аўтамабільны завод, карпарацыя «Богдан»), верф «Ленінская кузьня», тэлеканал «5 канал» ды шэраг іншых прадпрыемстваў.
У 2013 годзе часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг найбагацейшых людзей у сьвеце, у якім Пятро Парашэнка заняў 931 месца[6]. У 2014 годзе яго маёмасьць ацанілі ў 1,3 млрд даляраў. Яго холдынгу «Аграхарчінвэст» належала звыш 100 000 га зямлі ва Ўкраіне. Сярод іншага, яму належалі харчовае прадпрыемства «Падольле», «Днепрапятроўскі крухмала-патачны камбінат» і фінтэс-клюб «5-ы элемэнт». Кандытарскае прадпрыемства «Рашэн» вырабляла 320 найменьняў цукерак, тартоў і вафель абсягам 450 000 тонаў[7].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2002 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прававое рэгуляваньне кіраваньнем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраваньне карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне. Тэорыя фармаваньня правастасункаў» і нізкі навуковых публікацыяў. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».
23 сьнежня 2009 абраны Ганаровым прафэсарам Унівэрсытэту банкаўскай справы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Заслужаны эканаміст Украіны.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — Парашэнка Аляксей Іванавіч (1936 г. н.) — генэральны дырэктар канцэрну «Укрпромінвест»; маці — Парашэнка Яўгенія Сяргееўна (1937—2004). У Пятра Парашэнкі быў старэйшы брат Міхаіл, які загінуў у дарослым узросьце.
Жонка — Марына Анатолеўна (1962 г. н.) — урач-кардыёлаг; сыны Аляксей (1985 г. н.) ды Міхаіл (2001 г. н.); дачкі Яўгенія (2000 г. н.) ды Аляксандра (2000 г. н.).
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Орден «За заслугі» II ст. (24 верасьня 1999) — за важкі асабісты ўнёсак у рэфармаваньне прамысловасьці Ўкраіны, актыўны ўдзел у законатворчай працы[8]
- Орден «За заслугі» III ст. (9 сьнежня 1998) — за шматгадовую сумленную працу, важкі ўнёсак у разьвіцьцё ўкраінскай дзяржаўнасьці[9]
- Заслужаны эканаміст Украіны (21 жніўня 1997) — за важкія здабыткі ў працы, высокае прафэсійнае майстэрства і з нагоды шостай гадавіны незалежнасьці Ўкраіны[10]
- Дзяржаўная прэмія Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі (1999) — за стварэньне навукова-прамысловага комплексу па вырабніцтве сьвінцова-кісьлевых акумулятарных батарэяў (у складзе калектыву)[11]
- Ляўрэат Міжнароднай прэміі імя П. Орліка
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Ўкраіны
- Гішпанскі ордэн «За грамадзянскія заслугі» ступені Вялікага Крыжа
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ а б Ray M. Petro Poroshenko // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Petro Olexijowytsch Poroschenko // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Указ Президента України № 210/2012 від 23 березня 2012 року «Про призначення П.Порошенка Міністром економічного розвитку і торгівлі України»
- ^ БелТА. Сустрэчы ў Кіеве // Зьвязда : газэта. — 10 чэрвеня 2014. — № 106 (27716). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Petro Poroshenko — Forbes
- ^ Парашэнка паабяцаў прадаць свой шакалядны бізнэс «Рашэн» // Зьвязда : газэта. — 28 траўня 2014. — № 97 (27707). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Указ Президента України № 1225/99 від 24 вересня 1999 року «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ^ Указ Президента України № 1342/98 від 9 грудня 1998 року «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ^ Указ Президента України № 874/97 від 21 серпня 1997 року «Про відзначення нагородами України»
- ^ Указ Президента України № 1513/99 від 1 грудня 1999 року «Про присудження Державних премій України в галузі науки і техніки 1999 року»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
- Нарадзіліся 26 верасьня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Выпускнікі Інстытуту міжнародных стасункаў Кіеўскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» II ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслугаў (Гішпанія)
- Заслужаныя эканамісты Ўкраіны
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі
- Міністры эканомікі Ўкраіны
- Сакратары Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
- Міністры замежных справаў Украіны
- Нарадзіліся ў Балградзкім раёне
- Украінскія прадпрымальнікі
- Украінскія мільярдэры
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 3-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 4-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 5-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 9-га скліканьня
- Сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі Ўкраіны (аб’яднанай)
- Сябры «Нашай Украіны»
- Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі
- Выпускнікі Кіеўскага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны