Перайсьці да зьместу

Новарасея (Саюз народных рэспублік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наварасея
рас. Новороссия
эмблема
сьцяг групоўкі «Новарасея»
Іншыя назвы: Саюз народных рэспублік
Ідэалёгія: шавінізм (рашызм),
расейскі нацыяналізм(uk),
расейскі фашызм[прыбраць шаблён],
расейскі нэанацызм(uk),
расейскі імпэрыялізм
Рэлігійная прыналежнасьць: Расейская праваслаўная царква
Лідэры: Алег Цароў
Штаб-кватэра: Данецк
Актыўная ў: усходніх раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны
Дата фармаваньня: 26 чэрвеня 2014 (10 гадоў таму)
Дата роспуску: 18 траўня 2015 (9 гадоў таму)
Хаўрусьнікі: Узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі
Праціўнікі: Узброеныя сілы Ўкраіны
Удзел у канфліктах: Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну

«Саюз народных рэспублік — Наварасея» — тэрарыстычная групоўка «Луганскай» (ЛНР) і «Данецкай (ДНР) народных рэспублік», якая існавала з 26 чэрвеня 2014 г. да 18 траўня 2015 г. на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях ўсходніх раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Генэральная пракуратура Ўкраіны прызнала «ДНР» і «ЛНР» тэрарыстычнымі арганізацыямі, створанымі ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГВК(uk) Расеі з 2008 году.

26 чэрвеня 2014 г. Алег Цароў быў абраны «сьпікерам парлямэнта саюза народных рэспублік», у склад якога ўваходзяць толькі «ДНР» і «ЛНР». За тыдзень «сьпікер» быў абвешчаны ва ўсеўкраінскі крымінальны вышук.

Менш чым за год расейскі праект Наварасея быў замарожаны, пра што 18 траўня 2015 г. абвясьціў Алег Цароў і «міністар замежных спраў» ДНР Аляксандр Кофман, які адзначыў, што гэты расейкі праект ня меў посьпеху з-за пасіўнасьці жыхароў Адэскай, Днепрапятроўскай і Харкаўскай абласьцей Украіны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]