Ірэдэнтызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Агмені італьянскага ірэдэнтызму ў 1919 годзе

Ірэдэнты́зм (ад па-італьянску: irredento — «нявызвалены») — палітыка дзяржавы, партыі або палітычнага руху па аб’яднаньні народу, нацыі, этнасу ў рамках адзінае дзяржавы[1]. Выяўляецца ў этнічнай мабілізацыі, пры якой уздымаецца пытаньне пра ўзьяднаньне тэрыторыі, на якой мешкае ірэдэнта, з тытульнаю дзяржаваю, у якім іх этнас складае большасьць.

Першапачаткова ірэдэнтызмам называўся нацыяналістычны[2] рух у Італіі напрыканцы XIX — пачатку XX старочча, накіраваны на далучэньне да Італіі памежных тэрыторыяў Аўстра-Вугоршчыны з італьянскім насельніцтвам — Трыесту, Трэнтына й іншых.

Амэрыканскі дасьледчык Джордж Брэйлі лічыць ірэдэнтызм прыватнаю формаю нацыяналізму[3].

Гісторыя тэрміну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1878 годзе Мэноцьці Ґарыбальдзі заснаваў зьвяз Ірэдэнта (па-італьянску: irredenta, «нязбаўленая»), што выступаў за далучэньне да Італьянскага Каралеўства памежных тэрыторыяў Аўстра-Вугоршчыны з італьянскім насельніцтвам: Трыесту, Трэнтына й іншых — і які паклаў пачатак італьянскаму ірэдэнтычнаму руху.

У цяперашні час тэрмінам ірэдэнта пазначаюць[4] частку этнасу, што складае меншасьць насельніцтва ў межах дадзенае дзяржавы, але што кампактна жыве ў непасрэднай блізкасьці да дзяржавы, у якой блізкі або ідэнтычны ёй народ складае большасьць. Ґеаґрафічная блізкасьць ды кампактнасьць пражываньня адрозьніваюць ірэдэнту ад дыяспары[5]. Але, як і дыяспары, ірэдэнты спабуюць ствараць сетку сацыяльных інстытутаў для падтрымкі й розьвітку як сваёй уласнай супольнасьці, так і яе сувязяў з суседняю большасьцю і/або іншымі ірэдэнтамі. Заразом ірэдэнты звычайна хваравіта ўспрымаюць хоць якія замахі ўраду большасьці на свае правы, бо лічаць сябе аўтахтоннымі мешканцамі тэрыторыі, якую яны займаюць. Калі выпадкі дыскрымінацыі прымаюць сыстэматычны характар, у асяродзьдзі ірэдэнтаў узьнікае рух за ўзьяднаньне з тэрыторыяю этнічнае большасьці — ірэдэнтызм (паняцьце гістарычная бацькаўшчына ў адносінах да апошняе тут не заўсёды дастасавальнае празь перакройку межаў, акупацыі, дэпартацыі, асыміляцыі і да т. п.).

Працэс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ірэдэнтызм можа быць ініцыяваны як палітычна актыўнымі чальцамі самое ірэдэнты, гэтак і па-экспансіянісцку або рэваншысцку наладжанымі прадстаўнікамі тытульнае нацыі ў дзяржаве большасьці. Мэтады барацьбы за ўзьяднаньне могуць насіць розны характар і не заўсёды сканчаюцца пасьпяхова. У выпадку паразы частка ірэдэнты можа абраць шлях рэпатрыяцыі. Варта адзначыць, што далёка ня ўсе ірэдэнты схільныя падтрымліваць ідэю ўзьяднаньня зямлі, на якой яны мешкаюць, зь зямлёю іх тытульнае дзяржавы па эканамічных і іншых прычынах.

Клясычныя прыклады ірэдэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыяспара ці ірэдэнта?[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адрозненьне ад дыяспары, чальцы якое расьсеяна пражываюць на тэрыторыі аддаленых ад іх гістарычнае бацькаўшчыны дзяржаваў, чальцы ірэдэнты, як правіла, кампактна расьселеныя ў дзяржавах, што мяжуюць зь іхняю гістарычнаю бацькаўшчынаю, асабліва высокая іхняя канцэнтрацыя ў памежных, сумежных тэрыторыях (напрыклад, раней так пражывалі фольксдойчэ ў Чэхаславаччыне (Судэты) ды Польшчы (Сылезыя, Польскі калідор)).

Прыклад адрозьненьняў між дыяспараю ды ірэдэнтаю:

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ирредентизм // Политический словарь.
  2. ^ Советская историческая энциклопедия
  3. ^ Соловьёв А. И. Политология: Политическая теория, политические технологии: Учебник для студентов вузов. — М.: Аспект Пресс, 2001. — 559 с.
  4. ^ Г. М. Мендикулова — «Казаская дыяспара й ірэдэнту: гісторыя ды сучаснасьць»
  5. ^ Чепиницкая П. Р. Категория «соотечественники за рубежом» в модусе этносоциологии // Теория и практика общественного развития. Научный журнал. Вып. 8. Краснодар: ИД «Хоре», 2011.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

расейскаю моваю
італьянскаю моваю
  • Sandonà A. L’irredentismo nelle lotte po­litiche e nelle contese diplomatiche italo-aus­triache. Bologna, 1932—1938. Vol. 1-3;

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ірэдэнтызмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў