Шын Фэйн
Шын Фейн | |
Sinn Féin | |
![]() | |
Лідэр партыі | Джэры Адамз |
---|---|
Заснавальнік | Артур Грыфіт[d] |
Дата заснаваньня | 28 лістапада 1905[1] |
Штаб-кватэра | Бэлфаст |
Ідэалёгія | адзіная і незалежная Ірляндыя |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт | няма |
· парлямант Паўночнай Ірляндыі | 29 паслоў |
Афіцыйны сайт | Афіцыйны сайт Шын Фэйн Джэры Адамза |
Шын Фэйн (па-ірляндзку: Sinn Féin — «мы самі») — палітычная партыя, якая дзейнічае ў Паўночнай Ірляндыі (Ольстэры) і выступае за яго далучэньне да Рэспублікі Ірляндыя. Таксама партыя дзейнічае ў Рэспубліцы Ірляндыя.
Партыя была заснавана ў 1905 годзе Артурам Грыфітам. Сёньня існуюць дзьве партыі «Шын Фэйн» — Рэспубліканская і Часовая. Апошнюю, найбольш вядомую, з 1983 году ўзначальвае Джэры Адамз.
Прадстаўнікі Шын Фэйн прымаюць удзел у агульных выбарах і на сёньняшні момант маюць 5 месцаў у брытанскім парлямэнце, аднак не займаюць іх з-за неабходнасьці даваць прысягу ангельскай каралеве. Таксама Шын Фэйн займае адно месца ў Эўрапарлямэнце, 28 месцаў у Асамблеі Паўночнай Ірляндыі і 4 месцы ў ірляндзкім парлямэнце.
Партыя карыстаецца падтрымкай сярод ірляндцаў-каталікоў і супрацьстаіць юніянісцкім арганізацыям, якія выступаюць за знаходжаньне Паўночнай Ірляндыі ў складзе Вялікабрытаніі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Шын Фэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў