Луганская народная рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Луганская народная рэспубліка
па-расейску: Луганская народная республика
эмблема
сьцяг групоўкі «ЛНР»
Іншыя назвы: Наварасея,
Луганская рэспубліка
Ідэалёгія: расейскі нацыяналізм(uk),
расейскі фашызм(uk),
расейскі нэанацызм(uk),
расейскі імпэрыялізм
Этнічная прыналежнасьць: расейцы, чачэнцы, башкіры і іншыя
Рэлігійная прыналежнасьць: праваслаўныя, мусульмане
Лідэры: Ігар Платніцкі
Штаб-кватэра: Луганскае
Актыўная ў: асобных раёнах Луганскай вобласьці
Дата фарміраваньня: ў спэцыяльных лягерах ФСБ і ГВУ з 2008 г.
Саюзьнікі: Узброеныя сілы Расійскай Фэдэрацыі
Удзел у канфліктах: супраць Узброеных сіл Украіны

Луга́нская наро́дная рэспу́бліка (па-расейску: Луганская народная республика, укр. Луганська народна республіка) — тэрарыстычная арганізацыя, якая з красавіка 2014 году ажыцьцяўляе забойствы, катаваньні, выкраданьне і запалохваньне людзей у Луганскай вобласьці Ўкраіны[1] дзеля ўсталяваньня ўлады над мясцовым насельніцтвам, і ставіць за мэту выхад са складу Ўкраіны й наступны пераход вобласьці ад Украіны ў склад Расеі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Эўрамайдану і адстаўкі Прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча мясцовыя прыхільнікі Антымайдану і прарасейскія актывісты захапілі шэраг будынкаў дзяржаўных органаў улады і абвясьцілі 27 красавіка 2014 году аб утварэньні «Луганскай народнай рэспублікі». Каб легітымізаваць свае захопы, 11 траўня 2014 году яны правялі рэфэрэндум і ўжо 12 траўня абвясьцілі незалежнасьць. Падобны рэфэрэндум па вызначэньні статусу рэгіёнаў Украіны не адпавядае заканадаўству краіны.

24 траўня дзьве самаабвешчаныя рэспублікі заявілі аб намеры аб’яднацца ў «Зьвяз народных рэспублік».

З траўня тэрарысты з батальёну ЛНР «Зара» пачалі абстрэлы жылых раёнаў Луганску для запалохваньня жыхароў[2]. У выніку 13-15 ліпеня тэрарысты забілі 17 мірных жыхароў Луганску[3].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Луганская народная рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў