Нежаўка (Ігуменскі раён)
Нежаўка | |
трансьліт. Niežaŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Ігуменскі |
Сельсавет: | Валевачоўскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1714 |
СААТА: | 6258808086 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°50′32″ пн. ш. 28°11′17″ у. д. / 53.84222° пн. ш. 28.18806° у. д.Каардынаты: 53°50′32″ пн. ш. 28°11′17″ у. д. / 53.84222° пн. ш. 28.18806° у. д. |
± Нежаўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Не́жаўка[1] — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Валевачоўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з сярэдзіны XVIII стагодзядзя, калі зьяўлялася ўладаньнем віленскага біскупу Ігнацыя Масальскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі.
У 1795 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні, 19 двароў, 187 жыхароў, драўляная ўніяцкая капліца, млын, карчма. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў складзе маёнтку Рудня Чорная, уладаньне памешчыка Ф. Варэнткі. Паводле перапісу 1897 году ў Грабёнскай воласьці, 75 (76) двароў, 459 жыхароў, дзейнічалі вадзяны млын, карчма, праваслаўная царква, піцейная ўстанова. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак (1 двор, 15 жыхароў) і сядзіба (1 двор, 11 жыхароў). У пачатку XX стагодзьдзя 78 двароў, 507 жыхароў, дзейнічала царкоўна-прыходская школа, у якой у 1910 годзе вучылася 20 хлопчыкаў. У 1917 годзе 69 двароў, 436 жыхароў.
З лютага да сьнежня 1918 года пад акупацыяй кайзэраўскіх войск, з жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — занятая войскамі Польшчы. З 1919 году ў складзе БССР.
Падчас польска-савецкай вайны ў 1920 годзе каля вёскі пахаваны ў брацкай магіле чырвонаармейцы. У 1925 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
З 20 жніўня 1924 году ў Грабёнскім сельсавеце Ігуменскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У 1929 годзе створаны калгас «Прафінтэрн», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 60 сялянскіх двароў. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй, на франтах загінулі 32 вяскоўцы.
У брацкай магіле пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. На іх магіле ў 1975 годзе ўсталяваная стэла.
З 16 ліпеня 1954 году ў Валевачоўскім сельсавеце. У 1960 годзе ў вёсцы 517 жыхароў, у аднайменным пасёлку 30 жыхароў. У 1966 годзе яны аб’ядналіся ў адну вёску. У 1980-ыя гады ўваходзіла ў склад саўгаса «Сьветач».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1997 год — 168 чалавек, 86 гаспадарак
- 2009 год — 101 чалавек[2]
- 2013 год — 68 жыхароў, 40 гаспадарак
- 2019 год — 54 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі