Уладзімер Цалко
Уладзімер Цалко | |
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
26 чэрвеня 2009 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Лявонці Харужык |
Наступнік: | Андрэй Каўхута |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1952 в. Скалодзіна, Мазырскі раён, Гомельская вобласьць, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Уладзі́мер Рыго́равіч Цалко́ (нар. ў 1952 годзе, в. Скалодзіна Мазырскага раёну, Гомельская вобласьць БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь (2009—2014).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Цалко нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Скалодзіна Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці.
У 1972 годзе скончыў Мазырскі палітэхнікум.
1974—1975 — майстар заводу «Мазыркабель».
1975—1986 — на розных пасадах у сыстэме «Мазырсельбуду».
У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава.
1986—1989 — кіраўнік Мазырскага райвыканкаму.
1993—2000 — намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
2000—2007 — старшыня Камітэту па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыль).
2007—2009 — намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях.
26 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі. Адстаўлены 27 сьнежня 2014.
Узнагароджаны ордэнам Пашаны і мэдалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
|