Перайсьці да зьместу

Сыльвія Крыстэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыльвія Крыстэль
Крыстэль у Парыжы на прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільма пра сваё жыцьцё, 25 верасьня 2007
Род дзейнасьці акторка, пісьменьніца
Дата нараджэньня 28 верасьня 1952 (72 гады)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 кастрычніка 2012
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак стрававода[d] і рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Жанры эротыка

Сыльвія Марыя Крыстэль (па-нідэрляндзку: Sylvia Maria Kristel; 28 верасьня 1952, Утрэхт, Галяндыя18 кастрычніка 2012, Утрэхт, Галяндыя) — нідэрляндзкая акторка, пісьменьніца.

Сыльвія пачаткі сваю кар'еру ў якасьці мадэлі. У 1973 годзе дэбютавала ў фільме «Аголеная за плотам» ("Naakt over de schutting»), у тым жа годзе заваявала тытул «Міс тэлебачаньне Эўропы». Ледзь пазьней Крыстэль заўважыў галяндзкі рэжысэр Жуст Жакен і прапанаваў ёй ролю ў першай сваёй буйнай карціне «Эмануэль» (1974). Стужка была парнаграфічная і нарабіла шуму ва ўсім сьвеце, паклаўшы пачатак сэксуальнай рэвалюцыі 1970-х гг. і руху фэміністак. На тэму Эмануэль былі зьнятыя 6 афіцыйных фільмаў з удзелам Крыстэль і мноства вольных «аднайменных» працягаў, нягледзячы на тое, што лягічны ланцужок быў завершаны ў канцы трылёгіі.

У кар'еры Крыстэль былі яшчэ эпізадычныя ролі ў фільмах рознага і адкрыта сумніўнага ўтрыманьня і шоў на кабэльным тэлебачаньні, але гэта было ўжо не то, не тая папулярнасьць і не тая слава.

У 1979 годзе Сыльвія Крыстэль зьнялася ў двух галівудзкіх карцінах: «Аэрапорт 79» і «Аголеная бомба». Сярод іншых вядомых кінапрац акторкі фільмы «Палюбоўнік пані Чатэрлей» (1981), «Прыватныя ўрокі» (1981), «Мата Хары» (1985).

  • Пляменьніца фраў О — 1968 (Эратычная мэлядрама)
  • Франк і Ева — 1973 ()
  • З-за котак — 1973 (Крымінальная драма)
  • У савана няма кішэняў — 1974 ()
  • Дарогай чалавек — 1974 ()
  • Эмануэль — 1974 (Эротыка)
  • Эмануэль 2 (Эмануэль 2: Антынявіньніца) — 1975 (Эротыка) …Эмануэль
  • Гульня з агнём — 1975 (Эротыка)
  • Эманюэль 77 — 1976 (Эратычная мэлядрама)
  • Дакладная жонка — 1976 ()
  • Рэнэ-Жэрдка — 1976 (Мэлядрама)
  • Аліса, або апошнія ўцёкі — 1976 ()
  • Чарадзейнае люстэрка — 1977 (Сэрыял)
  • Бывай, Эмануэль — 1977 (Эротыка)
  • Пастораль 1943—1978 (Драма)
  • Таемствы — 1978 (Дэтэктыў)
  • Вар'яты пасьцелі — 1979 (Камэдыя)
  • За жалезнай маскай — 1979 (Прыгоды)
  • Каханьне ў вагоне першага кляса — 1979 (Камэдыя)
  • Аэрапорт 79: «Канкорд» — 1979 (Баявік)
  • Аголеная бомба — 1980 (Камэдыя)
  • Асоба на мільён даляраў — 1981 ()
  • Палюбоўнік пані Чатэрлей — 1981 (Эратычная мэлядрама)
  • Прыватныя ўрокі — 1981 (Камэдыя)
  • Прыватная школа — 1983 (Эратычная камэдыя)
  • Эманюэль 4 — 1984 (Эротыка)
  • Мата Хары — 1985 (Эратычная мэлядрама)
  • Чырвоная сьпякота — 1985 (Трылер)
  • Вялікі заклад — 1985 (Камэдыя)
  • Напышлівая — 1987 ()
  • Казанова — 1987 (Эратычная мэлядрама) …Магдалена
  • Удава Дракулы — 1989 (Трылер)
  • У цені Сандкастла — 1990 (Крымінальная драма)
  • Мая Рыўера — 1990 (Сэрыял)
  • Гарачая кроў — 1991 ()
  • Помста Эманюэль — 1992 (Эротыка)
  • Пах Эманюэль — 1992 (Эротыка)
  • Зачараваньне Эмануэль — 1992 (Эротыка)
  • Маўчаньне цела — 1992 ()
  • Школа прыгажосьці — 1993 (Эротыка)
  • Эманюэль назаўжды — 1993 (Эротыка)
  • Каханьне Эманюэль — 1993 (Эротыка)
  • Эмануэль і сёмае неба — 1993 (Эротыка)
  • Вайна Гастона — 1997 (Драма)
  • Амстэрдамская казка — 1998 ()
  • Гары здымае пакой — 1998 ()
  • Фільм 1 — 1999 (Драма)
  • Цьвёрды погляд — 2000 (Дакумэнтальнае відэа)
  • Забудзься мяне — 2001 ()
  • Сэксуальныя хлопцы — 2001 (Камэдыя)
  • Сяброўства — 2001 ()
  • Forgive me — 2001 (Cyrus Frisch)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #133345769 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Sylvia Kristel // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ http://www.nytimes.com/2012/10/19/arts/sylvia-kristel-60-dies-starred-in-emmanuelle.html