Перайсьці да зьместу

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі тэатральны інстытут»)
Запыт «БДАМ» перанакіроўваецца сюды. Пра акадэмію музыкі глядзіце артыкул «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў, Белорусский театральный институт, Белорусский театрально-художественный институт, Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Белорусская академия искусств
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1945
Тып урадавы
Рэктар Міхась Баразна
Факультэтаў 5
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°55′22″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 53.92278° пн. ш. 27.60139° у. д. / 53.92278; 27.60139Каардынаты: 53°55′22″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 53.92278° пн. ш. 27.60139° у. д. / 53.92278; 27.60139
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Беларускі тэатральны інстытут (да 1953 г.), Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут (да 1991 г.), Беларуская акадэмія мастацтваў (да 2001 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bdam.by
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў на мапе Беларусі ±
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія маста́цтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Менску. Рыхтуе адмыслоўцаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.

  • У 1945 г. заснаваны тэатральны інстытут. Першым дырэктарам інстытуту быў Міхаіл Гурскі (у 1945—1946)[1].
  • 1953 г. — тэатральны інстытут ператвораны ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
  • 1991 г. — тэатральна-мастацкі інстытут рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію мастацтваў.
  • 2001 год — акадэміі прысвоеная назва «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў».

Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцыяў пратэсту, зьбіцьця й катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Сьвятланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].

БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасьля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэньні студэнтаў акадэміі[3]. Кіраўніцтва факультэту дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканату. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэньні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[4]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[5].

Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі асуджаныя на міжнародным узроўні[6][7].

21 чэрвеня 2021 году рэктар Міхась Баразна быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[8]. Паводле рашэньня ЭЗ, Баразна «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках – рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[9].

Ад 2010 году ў акадэміі існуюць 5 факультэтаў[1]:

  • Тэатральны факультэт
  • Мастацкі факультэт
  • Факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
  • Факультэт экранных мастацтваў
  • Факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  1а1Е400511