Перайсьці да зьместу

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі радыётэхнічны інстытут»)
БДУІР
наркам. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Галоўны корпус (2020 год)
Галоўны корпус (2020 год)
Дэвіз БДУІР — веды і стыль жыцьця
Заснаваны 15 сакавіка 1964 (60 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Вадзім Богуш
Факультэтаў 10
Колькасьць студэнтаў больш за 16 000[1]
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Менскі радыётэхнічны інстытут (да 16 лістапада 1993 году)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт bsuir.by/bel

Белару́скі дзяржа́ўны ўнівэрсытэ́т інфарма́тыкі і радыёэлектро́ніківышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў сакавіку 1965 году ў якасьці Менскага радыётэхнічнага інстытуту.

На 2020 год месьціўся ў Савецкім раёне Менску па вуліцы Петруся Броўкі, д. 6[2].

27 лютага 1964 году Савет міністраў Беларускай ССР зацьвердзіў Пастанову № 78, паводле якой 15 сакавіка 1965 году адчынілі Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). 16 лістапада 1993 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў Пастанову № 786, паводле якой перайменаваў МРТІ ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)[3].

У 2013—2014 гадах з БДУІРу адлічылі каля 10 % ад агульнага ліку студэнтаў за непасьпяховасьць[4].

У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух кірунках адукацыі, 36 спэцыяльнасьцях[1] і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацыяў, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысячаў студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краінаў далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, заразь вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краінаў праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацыяў, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізыка-матэматычныя спэцыяльнасьці.

Факультэты і іншыя падразьдзяленьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Факультэт кампьютарнага праектаваньня (ФКП)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня (ФІТК)
  • Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ)
  • Факультэт кампутарных сыстэмаў і сетак (ФКСіС)
  • Факультэт інфакамунікацыяў (ФІК), да 2017 году — Факультэт тэлекамунікацыяў (ФТК)
  • Інжынэрна-эканамічны факультэт (ІЭФ)
  • Факультэт завочнага навучаньня (ФЗН)
  • Факультэт бесьперапыннага і дыстанцыйнага навучаньня (ФБіДН)
  • Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і прафэсійнай арыентацыі (ФДПіПА)
  • Ваенны факультэт (ВФ)
  • Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў» (ІІТ БДУІР)
  • ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» пры БДУІР
  1. ^ а б БГУИР — это…
  2. ^ Кантактная інфармацыя // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, 2020 г. Праверана 3 сакавіка 2020 г.
  3. ^ Гісторыя // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, 2020 г. Праверана 3 сакавіка 2020 г.
  4. ^ Надзея Нікалаева. Задачка для Міністэрства адукацыі // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2014. — № 46 (27656). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Электронны зварот // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, 2020 г. Праверана 3 сакавіка 2020 г.