Уладзімер Лемяшонак
Уладзімер Лемяшонак | |
Род дзейнасьці | беларускі гісторык, доктар гістарычных навук |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэньня | в. Віктараўка, Бабруйскі раён |
Дата сьмерці | 2006 |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гістарыяграфія |
Уладзімер Ёсіфавіч Лемяшонак (14 кастрычніка 1929, в. Віктараўка, Бабруйскі раён — 2006) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (1990).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1940 жыў і вучыўся ў Бабруйску. Скончыў БДУ ў 1956. Настаўнічаў у Койданаўскім раёне, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.
У 1964—1971 старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1971—1981 дацэнт, намесьнік загадчыка катэдры гісторыі КПСС Менскай ВПШ, у 1981—1991 старшы, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыка-палітычных дасьледваньняў.
З 1992 галоўны рэдактар арганізацыйна-мэтадычнага цэнтру па выданьні гісторыка-дакумэнтальных хронік Памяці Дзяржаўнага Камітэту Рэспублікі Беларусь па друку. Прафэсар катэдры гуманітарных дысцыплінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі й радыёэлектронікі.
Дасьледаваў гісторыю барацьбы беларускага народу супраць нямецка-фашыскіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар больш чым 160 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфіяў:
- «Гераічныя старонкі вызваленьня Беларусі» (1984),
- «Вызваленне — без грыфа „Сакрэтна“» (1996),
- «Ідэйна-палітычная работа Кампартыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (1988).
Адзін з аўтараў выданьняў «Гісторыя Беларускай ССР», «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—1985).