Перайсьці да зьместу

Масявічы (Пружанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Масевічы (Пружанскі раён)»)

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Масявічы, Масевічы.

Масявічы, трансьліт. Masiavičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Зеляневіцкі
Часавы пас
Каардынаты 52°51′48″ пн. ш. 24°38′03″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 67 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225158[1]
СААТА 1256825058
Нумарны знак 1
Масявічы на мапе Беларусі ±
Масявічы
Масявічы
Масявічы
Масявічы
Масявічы
Масявічы

Масяві́чы[2] (таксама Масе́вічы[2]) — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Масявічы ўваходзяць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзяцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі БаранавічыСьвіслач. Насельніцтва — 67 жыхароў (2010).

За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, 465 дзесяцін[3], каталіцкая капліца Струбніцкай парафіі[4]. На пачатку XX стагодзьдзя 325 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[5].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 року ў вёсцы 382 жыхары; у 1970 — 337 жыхароў; у 2003 — 115 жыхароў, 61 гаспадарка.

Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Лыскаўскага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўвайшлі ў склад Зеляневіцкага сельсавету[6].

  • 2010 год — 67 чалавек
  • 2005 год — 100 чалавек, 56 двароў[7]
  • 1999 год — 120 чалавек

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ^ Алфавитный список улиц по Мосевичи (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 28 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
  3. ^ Masiewicze (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 307
  4. ^ Mosiewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 702
  5. ^ Мойсевичи, вёска. Radzima.net. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  6. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 26 жніўня 2012 г.
  7. ^ Масевічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 521