Перайсьці да зьместу

Алег Вялічка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Вялічка
Дэпутат НС РБ 4-га скліканьня
2008  2012
Дэпутат НС РБ 3-га скліканьня
2004  2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся6 сакавіка 1959 (67 гадоў)
Сьцяг Беларускай ССР Масевічы, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці
Адукацыя
Узнагароды
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масевічы Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканьняў.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1959 року ў вёсцы Масевічы (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі). Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1982), атрымаў спэцыяльнасьць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолягам, хірургам Берасьцейскага гарадзкога шпіталю хуткай дапамогі, галоўным урачом берасьцейскай паліклінікі №1, галоўным урачом шпіталю хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую мэдыцынскую акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі.

17 кастрычніка 2004 року абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям’і і моладзі.

28 верасьня 2008 року абраны дэпутатам ПП НС 4 скліканьня па Берасьцейскай Заходняй выбарчай акрузе №1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1].

Падчас дэпутацкага тэрміну таксама быў дэпутатам Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаньнях[3].

У 2012 скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 року прызначаны галоўным урачом Берасьцейскай цэнтральнай гарадзкой бальніцы[4].

У 2016 року прызначаны намесьнікам старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму[5].

Жанаты, мае дачку[1].

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 4 Величко Олег Иванович (рас.) Депутатский корпус. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 лютага 2012 г.
  2. Уладзімер Андрэйчанка. (27 кастрычніка 2008) Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь 27 октября 2008 г. № 4-П4/I «О признании полномочий депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвёртого созыва» (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 лістапада 2012 г.
  3. Величко Олег Иванович (рас.) Структура и состав → Депутаты Парламентского Собрания → от Республики Беларусь. Парлямэнцкі сход Саюзу Беларусі і Расеі. Праверана 8 лістапада 2012 г.
  4. Тамара Тиборовская. (30 кастрычніка 2012) Бывшие депутаты трудоустраиваются. Главврачом Брестской ЦГБ назначен Олег Величко (рас.) tomin Праверана 8 лістапада 2012 г.
  5. Кадравыя пытанні // Раённыя будні. — 29 кастрычніка 2016. — № 84 (9935). — С. 1.
  6. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусі». Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 сьнежня 2011). Праверана 8 лістапада 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]