Марцыбелішкі
Марцыбелішкі лац. Marcybieliški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Менскі |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 17 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°46′7.043″ пн. ш. 27°52′55.294″ у. д. / 53.76862306° пн. ш. 27.88202611° у. д.Каардынаты: 53°46′7.043″ пн. ш. 27°52′55.294″ у. д. / 53.76862306° пн. ш. 27.88202611° у. д. |
± Марцыбелішкі |
Марцыбелішкі, Марцыбілішкі — былы фальварак у Беларусі, на рацэ Слоўсьці. Уваходзілі ў склад Менскага раёну Менскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымалі назву ў гонар Марцыбэлы з князёў Агінскіх, жонкі Ігнація Завішы[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уваходзілі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага і належалі да Бакштанскага княства. Знаходзілася ў валоданьні Кезгайлаў, пазьней Завішаў і Агінскіх[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Марцыбелішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. Уладаньне Ашторпаў, якія здавалі фальварак у арэнду, пазьней у валоданьні Азямблоўскіх.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Марцыбелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Пазьней савецкія ўлады ліквідавалі фальварак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзіслаў Невяровіч (Ян Тысевіч) (1814—1891) — маляр і ілюстратар
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Jelski A. Marcybeliszki // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 110.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 119.
- ^ Список населенных мест Б. С.С. Р. (б. Минской губернии). — Минск, 1924. С. 117.