Жарамец
Жарамец | |
трансьліт. Žaramiec | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Бярэзінскі |
Сельсавет: | Паплаўскі |
Насельніцтва: | 66 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1715 |
Паштовы індэкс: | 223310 |
СААТА: | 6204843028 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′9″ пн. ш. 28°48′17″ у. д. / 53.88583° пн. ш. 28.80472° у. д.Каардынаты: 53°53′9″ пн. ш. 28°48′17″ у. д. / 53.88583° пн. ш. 28.80472° у. д. |
± Жарамец |
Калі́ніна[1] (таксама Зераме́ц[1]) — вёска ў Бярэзінскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Паплаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню упамінаецца як вотчынае сяло Зярэмцы князя Дзьмітрыя Пуцяціча. У 1506 годзе, пасьля сьмерці кн. Дзьмітрыя (1505), часткі Зярэмцаў, Лагоў і Белічан перайшлі на памін яго душы праваслаўнай царкве. Палова даньнікаў ў Зярэмцах з мядовай данінай да Багародзіцкай царкве ў Вільні, частка Лагоў і Белічан — Кіева-Пячэрскай лаўры. Іншая частка Жарэмцаў і Лагоў перайшла да кн. Сямёна Ямантавіча-Падбярэзскага, пасьля яго сьмерці (не пазьней 1540) дасталася дзецям яго сястры Юліяніі баярам Яцкавічам (пазьней ужывалі прозьвішча Падбярэзскіх). На Попіс 1567 года падчас Інфлянцкай вайны Рыгор Падбярэзскі ставіў з Падбярэззя і Зарэмцаў 8 «коней».
Да канца XVI ст. колішняя вотчына кн. Пуцяціча, у тым ліку Жарамец была падзелена паміж многімі ўладальнікамі. На копным судзе ў 1594 годзе былі белічанскі старац мітрапаліта Міхаіла Рагозы, белічанскі старац князя Фёдара Друцкага-Горскага, белічанскі старац Кірылы Зубоўскага, лагоўскі старац віцебскага кашталяну Марціна Стравінскага, лагоўскі і жарэмецкі старац Падбярэзскіх, старац сяла Чарневічы.
Пасьля Берасьцейскай уніі, у 1597 годзе саўладальнікі захапілі царкоўную частку маёнтку. У 1624 годзе ўніяцкі мітрапаліт Язэп Руцкі пачаў судовы працэс па вяртаньні часткі Белічан і Жарэмцаў і ў 1627 годзе атрымаў судовы вырак на сваю карысьць. Аднак саўладальнікі аспрэчвалі вырак, Ян і Альбін Падбярэзскія ў 1628 года падалі дакумэнт, паводле якога яшчэ ў 1539 годзе мітрапаліт Макарый быццам прамяняў сваіх падданых у Жарэмцах іх продку — князю Сямёну Ямантавічу-Падбярэзскаму, суд, аднак, адхіліў дакумэнт як падложны.
Да 1636 года сёлы Жарамец, Лагі, Белічаны сумесна трымалі Ян, Васіль і Альбін Падбярэзскія, удава Мікалая Рэя Ядвіга Варапаева і пан Аляксандр Даджбог Сапега, які атрымаў частку ў іх спадчынай пасьля дзеда па маці — кашталяна віцебскага М. Стравінскага. У 1636 годзе судовы вырак 9-гадовай даўніны ўрэшце выкананы і ўніяцкі мітрапаліт увязаны на частцы Жарэмцаў і Белічан. У 1651 годзе мітрапаліцкія ўладаньні налічвалі 6 дымоў у Белічанах, 7 дымоў у Жарэмцах, 14 дымоў у Чарневічах.
Да 21 сьнежня 2007 году вёска ўваходзіла ў склад Ляжынскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 66 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Архівавана 14 чэрвеня 2021. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі