Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі
Ла́ўрышаўскія археалягі́чныя экспэды́цыі, ЛАЭ — археалягічныя экспэдыцыі, якія ў 2011 — 2019 г. вялі археалягічныя раскопкі на селішчы Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра XIII — першай паловы XIX ст. у в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Абсьледавалася таксама стаянка пэрыяду каменнага і бронзавага вякоў ля в. Гнесічы (Шчорсаўскі сельсавет). Экспэдыцыі працягнулі археалягічнае вывучэньне гэтай мясцовасьці, якое пачалося ў 1971 г.
Асноўныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 г. сын першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга — Войшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[1]. Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII ст. прападобным ігуменам Елісеем. Мэтай археалягічных дасьледаваньняў было вызначэньне дакладнага месца першапачатковага разьмяшчэньня манастыра, які зьяўляўся адным з важнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ.
У экспэдыцыях удзельнічалі дабраахвотнікі, у асноўным моладзь, студэнты і навучэнцы; слоган: «Трымаць гісторыю ў руках». Навуковы кіраўнік да 2016 г. — доктар гістарычных навук, прафэсар гісторыі С. Я. Рассадзін (Менск)[2]. Дасьледаваньні вяліся пры падтрымцы Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, з дабраславеньня архіяпіскапа Наваградзкага і Слонімскага Гурыя[3], а ў 2016 г. — і з дабраславеньня мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, патрыяршага экзарха ўсея Беларусі[4].
Экспэдыцыі сабралі вялікі археалягічны матэрыял, які ўказвае на тое, што манастыр з часу заснаваньня разьмяшчаўся на месцы в. Лаўрышава, ля р. Валоўка (сучасны манастыр, які быў адноўлены ў 1913 і затым у 2007 г., знаходзіцца ля в. Гнесічы). У ходзе раскопак была выяўлена, у прыватнасьці, частка каменна-цаглянага падмурку пабудовы XIV ст. Яна суаднесена з царквой св. Мікалая, якая па пісьмовых зьвестках была пабудавана каля 1350 г. на сродкі князя наваградзкага Міхаіла-Карыята Гедзімінавіча пасьля яго вяртаньня з ардынска-маскоўскага палону. Знойдзены шматлікія фрагмэнты глінянага посуду, кафлі, вырабаў зь мэталу і шкла ХIII—XVIII ст. У 2015 г. выяўлена матрыца пячаткі XIII—XIV ст. У 2016 г. вялося дасьледаваньне падземнага збудаваньня[5]. У 2017 і 2018 гг. праводзіліся гісторыка-пошукавыя летнікі, выяўлены фундамэнт старадаўняга храма[6] і старадаўнія каменныя крыжы. У 2019 годзе вяліся раскопкі гэтага фундамэнту[7].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пераклад са старажытнарускай мовы паводле артыкулу: Краўцэвіч, А. К. Войшалк (1264—1267 г.). Інтэлігент на троне // pawet.net [Электронны рэсурс] — 2008. — 27 чэрвеня. — Дата доступу: 20.12.2015.
- ^ Марзалюк, І. Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // Маладосць. — 2017. — N 12. — С. 134—135.
- ^ Пракопчык, Б. Загадкі лаўрышаўскага манастыра // Звязда. — 2015. — 4 жніўня.
- ^ Сланеўскі, А. У Лаўрышаўскім манастыры знойдзены 2 невядомыя раней саркафагі // Звязда. — 2016. — 2 жніўня.
- ^ Сланеўскі, А. Аднаму з саркафагаў Лаўрышаўскага манастыра не менш за 500 гадоў // Звязда. — 2016. — 11 жніўня.
- ^ Падмурак кляштарнага храма XVI стагоддзя выявілі ў Лаўрышаве // Звязда. — 2017. — 3 жніўня.
- ^ Раскопки церкви Лавришевского монастыря позволяют датировать храм ХІІІ — ХIV вв. — эксперт // БелТА. — 2019. — 1 августа.
Навуковыя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Археалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Рассадин, С.Е. О предполагаемой постройке Михаила-Кориата Гедеминовича в Лавришевском монастыре / С. Е. Рассадин (рас.) // Наукові записки [Кіровоградського державного педагогічного університету ім. Володимира Винниченка]. — Серія: Історичні науки. — Выпуск 22. — Кіровоград, 2015. — С. 31—36.
- Рассадин, С. Подземное сооружение Успенской церкви в д. Лавришеве на Новогрудчине / С. Рассадин, Т. Маслюков (рас.) // Історія та сучасність православ’я на Волині: матеріали VІI науково-практичної конференції (Луцьк, 8 листопада 2016 р.). / Волинська єпархія УПЦ, Волинська духовна семінарія, Видавничий відділ Волинської єпархії. — Луцьк, 2016. — 196 с. — С. 122—124.
- Рассадин, С.Е. Каменная матрица печати из Лавришевского монастыря / С.Е. Рассадин (рас.) // Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зб. нав. арт. У 2 ч. Ч. 2 / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А. А. Скеп’ян; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 498 с.: іл. — С. 210—216. — ISBN 978-985-08-2138-6.
- Рассадин, С.Е. Об объекте прозелетической активности летописного Войшелкова монастыря / С.Е. Рассадин (рас.) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі = Materials on the archaеоlogy of Belarus : зборнік навуковых артыкулаў. Вып. 28. Вынікі даследаванняў першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі (памяці Таццяны Мікалаеўны Каробушкінай) / НАН Беларусі. Ін-т гісторыі; гал. рэд. В.М. Ляўко; навук. рэд. А.М. Мядзведзеў; рэдкал.: В.Л. Лакіза, А.Г. Калечыц, П.Ф. Лысенка, І.А. Марзалюк, А.М. Мядзведзеў, С.А. Піваварчык і інш.; уклад.: А.М. Мядзведзеў, В.У. Мядзведзева. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 291 с. — С. 117—126. — ISBN 978-985-08-2159-1.
- Маслюкоў, Т.В. Раннеганчарны посуд з археалагічных даследаванняў Лаўрышаўскага манастыра / Т.В. Маслюкоў // Магистерский вестник: сборник научных работ магистрантов и аспирантов : в 3-х ч. / редкол.: М.Г. Жилинский [и др.]. — Минск: ИВЦ Минфина, 2018. — Ч. 1. Гуманитарные науки. — С. 58—65. — ISBN 978-985-7205-81-3 (ч. 1).
- Маслюкоў, Т.В. Старадаўнія культавыя помнікі ў наваколлях Лаўрышаўскага манастыра / Т.В. Маслюкоў // lavra.by. — Лаўрышава. — 2020. — 20 сакавіка.
Мэтодыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Калбасін, А. Археалагічныя раскопкі як сродак выхавання асобы / А. Калбасін // От идеи — к инновации : материалы XII респ. студ. науч.-практ. конф. Мозырь, 23 апр. 2015 г. В 2 ч. Ч. 2 / УО МГПУ им. И. И. Шамякина; редкол.: И. Н. Крашевич (отв. ред.) [и др.]. — Мозырь, 2015. — 310 с. — С. 141—142. — ISBN 978-985-477-549-4.
- Калбасіна, І.М. Лаўрышаўская археалагічная экспедыцыя як форма супрацоўніцтва царквы, адукацыі i навукі / І.М. Калбасіна // 1917 — 2017. Православие в истории и культуре Беларуси: итоги столетия : сборник материалов II Белорусских Рождественских чтений, Минск, 1—2 декабря 2016 года / редкол.: священник Алексий Хотеев, М.В. Павлова, А.Д. Фомина. — Минск : Медиал, 2017. — 348 с. — C. 229—234. — ISBN 978-985-6914-51-8.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
2020[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Святлана Воцінава / Суразмоўцы. Аўтарская праграма Н. Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3» // youtube.com. — 2020. — 8 красавіка.
- Маслюкоў, Т.В. Археалагічныя раскопкі фундамента капліцы // lavra.by. — Лаўрышава. — 2020. — 20 сакавіка.
- Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі // facebook.com
2019[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Ючкавіч, А. Унікальныя экспанаты з раскопак з Лаўрышава // zviazda.by. — Мінск. — 2019. — 1 сакавіка.
- Маслюков, Т. В. Археологические исследования в с. Лавришево // Новогрудские епархиальные ведомости. — 2019. — № 9. — С. 6. (рас.)
2018[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- У пятніцу ў Калінкавіцкай гімназіі // zviazda.by. — Мінск. — 2018. — 19 сакавіка.
- Воцінава, С. Лаўрышава forewer // zviazda.by. — Мінск. — 2018. — 21 ліпеня.
- Каменныя крыжы XIII стагоддзя, знойдзеныя на тэрыторыі аднаго з самых старажытных хрысціянскіх манастыроў // tvr.by. — Мінск. — 2018. — 30 ліпеня.
- Каменныя крыжы эпохі Войшалка знайшлі пад Наваградкам // sputnik.by — Мінск. — 2018. — 19 кастрычніка.
- Беларускія антраполагі аднавілі аблічча чалавека, які жыў некалькі стагоддзяў таму // tvr.by. — Мінск. — 2018. — 10 лістапада.
- Воцінава, С. Лаўрышаўская экспедыцыя. Новыя эпізоды // Маладосць. — 2018. — № 11. — С. 128—137. — ISSN 0131-2308.
2017[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Антановіч, К. Старажытнае ў сучасным // Культура. — 2017. — № 2.
- Завершилась работа секции «Православное краеведение и просвещение» // Рыбинская епархия. — Рыбинск. — 2017. — 27 января. (рас.)
- Яшчэ адзін духоўны аб’ект з’явіўся на карце Беларусі // tvr.by. — Мінск. — 2017. — 31 ліпеня.
- Творчы вечар пісьменніка // Сайт ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка». — Наваградак. — 2017. — 4 жніўня.
- Сіла веры [Відэа з 14 хвіліны] // tvr.by. — Мінск. — 2017. — 4 жніўня.
- Воцінава, С. Ад запланаванага да неспадзяванага — толькі крок // Звязда. — 2017. — 14 сьнежня. Гл. таксама: З Богам — сам-насам.
- Воцінава, С. Прыгоды ў вялікай пясочніцы // Маладосць. — 2017. — № 12. — С. 128—133. — ISSN 0131-2308.
2016[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяргей Рассадзін: «Чалавек мяркуе, вырашае Бог» // Маладосць. — 2016. — № 1. — С. 11—13. — ISSN 0131-2308.
- Сапраўдная археалагічная сенсацыя // tvr.by. — Мінск. — 2016. — 21 жніўня.
- Молчание подземелий Лавришево (рас.) // tvr.by. — Минск. — 2016. — 18 октября.
- Захарэвіч, К. Лаўрышаўскі манастыр. Тут малітвы мацнейшыя // Бярозка. — 2016. — № 10. ISSN 0320-7579.
- Гісторыя праз пралом у скляпенні // Маладосць. — 2016. — № 10. — С. 11—13. — ISSN 0131-2308.
2015[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Маслюкоў, Т. Ад каменнага нажа да шахматнай фігуры: новыя раскопкі ў Лаўрышаве // gomelcivil.org. — 2015. — 15 жніўня.
- Хвойн, В. Таямніцы Беларусі: доўгі шлях да разгадак // Новы час. — 2015. — 23 жніўня.
- Захарэвіч, К. Ад пясочніцы да раскопак // Бярозка. — 2015. — № 9. — С. 21—22. — ISSN 0320-7579.
- Пячатку XIII стагоддзя прэзентавалі на падвор'і Свята-Елісееўскага мужчынскага манастыра // tvr.by. — Мінск. — 2015. — 2 лістапада.
- Матвеева, Е. Держать историю в руках // Советский студент. — 2015. — № 38—39. — С. 4—5. (рас.)
- Хорошилова, Л. Каждый день особенный (рас.) // Чачэрскі веснік. — 2015. — 26 лістапада.
- Галоўка, С. Тайны Лаўрышаўскага манастыра: шлях да разгадак / С. Галоўка // Беларуская думка. — 2015. — № 11. — С. 50—57. — ISSN 0023-3102.
- Журналы заседания Синода Белорусской православной церкви от 1 декабря 2015 года. Журнал № 59 (рас.) // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. — Мінск. — 2015. — 24 сьнежня.
2014[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Што елі манахі на абед у 13-м стагоддзі? // tvr.by. — Мінск. — 2014. — 16 жніўня.
2013[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сенсацыйнымі адкрыццямі завяршаюцца археалагічныя раскопкі ў Навагрудскім раёне // tvr.by. — Мінск. — 2013. — 3 жніўня.
- Гринкевич, Т. Тайны достают из–под земли // СБ. Беларусь сегодня. — 2013. — 9 августа. (рас.)
2012[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пракопчык, Б. Лаўрышаўскія тайны // krytyka.by. — 2012. — 3 жніўня.