Кухмістар вялікі літоўскі
Выгляд
Кухмістар вялікі літоўскі (па-лацінску: praefectus culinae, magister coquinae) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім
Урад вядомы з канца 15 стагодзьдзя, у 1569 скасаваны, у 1576 адноўлены. Да канца 17 стагодзьдзя ператварыўся ў дыгнітарскі.
Першапачаткова загадваў прыдворнай кухняй і кухарамі. Ва ўрачыстых выпадках (элекцыя, прыём паслоў і іншыя) асыставаў за сталом вялікаму князю, распавядаючы пра стравы, што падаваліся. Намінальна кіраваў стольнікам, падстолім, крайчым, чашнікам, падчашым і піўнічым. У Рэчы Паспалітай існавалі асобныя кухмістры ВКЛ і Кароны Польскай.
Кухмістрамі вялікімі літоўскімі былі:
- Андрэй (Андрушка) (кухмістар Вялікага князя Казімера)
- Пётар Аляхновіч (1494—1516)
- Мікалай Гінвіловіч (кухмістар надворны, 1501)
- Мікалай Юндзіловіч (1492—1505, кухмістар Вялікай княгіні Алены)
- Ян Мікалаевіч Едка (1522—1531)
- Ян Войцахавіч Нарбут (Нарбутовіч) (1539—1542)
- Станіслаў Мікалаевіч Кезгайла (1545—1545)
- Войцех Ясеньскі (1551—1556)
- Зыгмунт Фанэль (Фэнэль) (1566)
- Эразм Крачэўскі (? — 19.1.1569)
- князь (Юры?) Бароўскі (18.1.1569 — 1569)
- Станіслаў Шэмет (15.7.1576 — 1589)
- Мікалай Сапега (7.2.1589 — 1611)
- Мікалай Весялоўскі (13.8.1611 — 1623)
- Мікалай Трызна (25.2.1623 — 13.11.1635)
- Павал Печыхойскі (1635—1640)
- Станіслаў Казімер Война (6.3.1640 — 11.2.1649)
- Мікалай Пятроўскі-Гінвіл (1649 — 15.5.1657)
- Андрэй Катовіч(pl) (3.6.1657 — 1658)
- Геранім Крышпін-Кіршэнштайн (11.3.1658 — 1663)
- Рыгор Казімер Падбярэзкі(pl) (1663 — 21.3.1667)
- Казімер Сясіцкі-Даўмонт(pl) (21.3.1667 — 1687)
- Стэфан Тызэнгаўз (1687—1689)
- Крыштап Камароўскі (1689 — 15.9.1702)
- Якуб Гружэўскі (25.10.1702 — 1708)
- Юры Фэліцыян Сапега (1708—1709)
- князь Ян Агінскі (28.10.1709 — 1-2.1710)
- Караль Залускі (17.2.1710 — 1735)
- Ян Праспэр Залускі(pl) (8.5.1735 — 2.1745)
- Аляксандар Дунін (17.10.1746 — 6.9.1750)
- Юзэф Антоні Падоскі(pl) (30.9.1750 — 9.10.1761)
- Міхал Вельгорскі(pl) (22.3.1763 — 1775)
- князь Ксавэры Агінскі (12.9.1775 — 1780)
- князь Станіслаў Агінскі (1780 —)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.