Мікалай Сапега (сын Міхала)
Выгляд
Браты Леў і Мікалай Сапегі, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | не пазьней за 1553 |
| Памёр | не раней за 1610 і не пазьней за 13 жніўня 1611[1][2][3] |
| Пахаваны | |
| Род | Сапегі |
| Бацькі | Міхаіл Сапега[d][2] Марына Быстрэйская[d][2][4] |
| Дзеці | Фрыдэрык Сапега[5], Гелена Сапега[d][6][5], Марыяна Сапега[d][7][8], Ян Дамінік Сапега[d][5], Мікалай Сапега[d][5], Кацярына Сапега[d][5] і Ганна Сапега[d][8] |
Мікалай Сапега (? — да 13 жніўня 1611) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кухмістар вялікі літоўскі (з 1589).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Міхала і Марыны з Быстрэйскіх. Меў брата Льва.
Удзельнічаў у ваенных дзеяньнях з Маскоўскай дзяржавай у 1567 і 1579—1581.
У 1576 падтрымаў абраньне каралём і вялікім князем Стэфана Баторыя, у 1587 — Жыгімонта Вазу.
У 1582 атрымаў пасаду падкаморыя гарадзенскага. Абіраўся паслом на соймы 1589, 1595 і 1603, таксама быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1590, 1596 і 1601.
У шлюбе з Багданай Масальскай меў сыноў Яна Дамініка, Мікалая і Фрыдэрыка, дачок Алену, Кацярыну, Мар’яну і Ганну[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mikołaj Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- 1 2 3 4 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 54. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 232.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 674.
- 1 2 3 4 5 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 61. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. (белар.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мінск: 2014. — С. 83. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- 1 2 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Mikołaj Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Mikołaj Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.